Даўно ўжо, даўно ўжо с пары тэй былой
Сталецьцяў мінула не мала,
Між небам лазурным і чорнай зямлёй
Прывольная думка лунала.
Яна агледала бязмерны прастор,
І пасынкаў бачыла долі,
Як рукі з зямлі працягалі да зор
І ў цемры каналі паволі.
Быў жыць адзінока надзел бедакоў,
Нішто іх c сабой не лучыла —
Ні крыльлі свабоды, ні скруты акоў…
Адна толькі матка-магіла.
Не зналі змагаць грамадою прашкод
І Бога хваліць грамадою;
Па шчасьці нязведаным грэшны народ
Ўздыхаў, як канюх за вадою.
І шкода зрабілася думцэ людзей.
Спусьцілася з высі нябеснай
І ў душах пакорных зямелькі дзяцей
Зьмянілася вольнаю песьняй.
У тысячы сьветычаў сонц залатых
Яна разлілася між імі;
Разсеяла цемру, ўзлячыла сьляпых, —
Сваё, іх праславіла іме.
Пры песельным звоне народ акрылеў,
Глядзеў, калыхаўся свабодай,
У бітвах верх браў, боль сваю адалеў,
Не страх быў змагацца с прыродай.
.................
Як сільным, магучым праз песьню стаў ён, —
Зноў пошэcць есць стала памалу;
Папробуе песьню — йшчэ звоне, як звон,
Але ўжо не так, як бывала.
Гібелі зноў людзі у сьпеку, ў мароз,
Як чэрві cьляпые у плесьні, —
Аж страшная кара дасьцігла з нябёc:
Забыўся народ сваей песьні.
Мінае сталецьце, другое ідзе —
Ня песьняй, а путамі звоне,
Веквечную гібель народу вядзе,
Народ-жэ ўсё стогне і стогне.
Урэшце патомкі, пасьля усіх бед,
Ад некуль зноў песьню дасталі, И думалі ёй, як калісь дзівіць сьвет,
Сягаці ў нязведаны далі.
А толькі іх душ ажывіць не магла
І ў сэрцах агонь распаліці,
Бо думка… бо песьня… чужая была…
.................
|