Перайсці да зместу

Колядная пісанка (1913)/Жэбрачка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьня і народ Жэбрачка
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1913 год
Юдам
Іншыя публікацыі гэтага твора: Жабрачка (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Жэбрачка.

Дайце кавалачак хлеба ёй цьмянага,
Дайце пуховаго, дзе-ж ёй узяць?
Што яна возьме з жыцьця бэзталаннааго?
Дайце, што можэце даць!

Гора памела на сьвеці убогая!
Гляньце: згрыбела, згарбела у крук.
Доля занадта надалася срогая, —
Выбіла шчасьце ўсё з рук.

Была дзяўчынаю, была красуня,
Была вагонь, — не глядзі, дзяцюкі!
Ўзглянеш і сэрца праймецца як кулею;
Мелі пацеху бацькі.

Чае надыйшоў, і была гаспадынею,
Быў гаспадар багатыр на сяле,
Была над мужам царыцай, княгінею,
— Бог калі шчасьце пашле!

Была і маткаю, была шчасліваю,
Двох аднагодкаў Вялікі ёй даў:

Сына малойца, дачку урадлівую,
— Скуль дзе і сват пад’ежджай.

Мела Нупрэіка, мела бяздольная!
Дзе ж гэта дзелася, як уплыло?
Што-ж сірацінка, быліца ты польная,
Што учынілось, было?

— Ой, мае дзетачкі, Бог мяне грэшную
Пэўне за бацькоўскі грэх пакараў.
Крыўду ўчыніў да згон-веку няўцешную,
Чым надарыў, адабраў.

Неяк асенняй парою а поўначы
Хату няведама хто падпаліў.
Я прыхапілась, ўскрычала а помачы:
Людзі! ратуйце, хто жыў!

З крыку маго і сямейка збудзілася,
— Ледзьве пасьпелі на двор уцячы.
Доня за рукі мае учапілася,
Просіць: „матуля маўчы!“

Мужа я ў гэтым пажару пазбылася:
— Кінуўся ў хату па скарб, ратаваць, —
Столь падгарэла ў той час, абвалілася…
Бог захацеў пакараць.


Ох! Як пачне калі што руйнаваціся,
Што ні рабі ты, а будзе дарма,
Толькі знядужаеш, сілаю страцішся,
Скуткаў жэ добрых німа.

Сын у Сыбір, ці ешчэ за Сыбірамі
Недзе пайшоў на жыцьцё зарабляць,
Разам з дачушкай пайшла я пад дзверамі
На пагарэлых збіраць.

Дочка ад часу пажэжы праклятае
Чымсь захварэла, няведама чым.
Сохла бляднела, як зелейка сьцятае,
Покі няўмерла саўсім.

З воласьці мела паперу пісаную:
Сына Маскаль за нівошта забіў.
Нечым зграшыла дзіцятка рахманае,
Ціхі ж, паважлівы быў.

От і жыву я на сьвеці зязюляю
Той сіратлівай, адна наўсяды.
— «Сьмерць неўздалёчку, свой век перамуляю,
Збудуся з цяжкай нуды».

К сукне і сьлёзы па твары пакоцяцца, —
Хусткай схісьне іх і далі брыдзе.
Ціха ступае, ўсім целам калоціцца…
Ах! пажалейце ў бядзе!

Дайце кавалачак хлеба ёй цьмянаго,
Дайце пуховаго! Дзеж ёй узяць?
Што яна возьме з жыцьця безталаннаго?
Дайце, што можэце даць!

Дайце куточак, а дайцеж ёй, мілые!
З ласкай у хату прыміце яе,
Хай адпачне гаратніца пахілая,
Раны пагоіць свае.

Алесь Гарун.