Перайсці да зместу

З палёў Заходняй Беларусі (1927)/V/На постаці

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Да Пятра зязюленька… На постаці
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
⁂ Месячыку-месяц…
Іншыя публікацыі гэтага твора: На постаці.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ПОСТАЦІ

Сумнай песьні голас,
Бы ў цудовым сьне…
Жыта сьпелы колас
Жнея хутка жне.

Сонца жар. Зьнямога.
Сьпëка, гарачынь…
Пачакай, нябога,
Крыху адпачынь!

Выпрастала сьпіну
Шчок палае мак,
Стала на часіну
І самлела так.

Задуменьне пала
Пазірае ў даль.
Мо‘ аб чым згадала?
Мо‘ кагосьці жаль?

1924 г.