На постаці
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
На постаці Верш Аўтар: Уладзімір Жылка |
Крыніца: http://old.knihi.com/bk/zylka/zylka1.html |
Сумнай песні голас,
Бы ў цудовым сне..
Жыта спелы колас
Жнейка хутка жне.
Сонца жар. Знямога.
Спёка, гарачынь...
Пачакай, нябога,
Крыху адпачынь!
Выпрастала спіну, -
Шчок палае мак,
Стала на часіну
І знямела так.
Задуменне пала,
Пазірае ўдаль.
Мо аб чым згадала?
Мо кагосьці жаль?
(1924)