Перайсці да зместу

З палёў Заходняй Беларусі (1927)/V/Да Пятра зязюленька…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Матылі ⁂ Да Пятра зязюленька…
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
На постаці
Іншыя публікацыі гэтага твора: Да Пятра зязюленька…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Да Пятра зязюленька
Ў лесе кукавала;
Да шлюбу Гануленька
Весела сьпявала.

Ды гуляла, цешылась,
Не хапала ночы.
Ой, вячоркі-веселасьць.
Ой, гады дзявочы!

Мінула зязюленькі
Ў лузе жыраваньне,
Сьцішала Гануленькі
Пры бацькох сьпяваньне;

Ня цьвіці ты, зелейка —
Рута-мята ў садзе;
Ўбралі Ганну ў белейка,
Садзяць на пасадзе.

— Ой, каханы татачка,
На што-ж рыеш яму —
Выдаеш дзіцятачка
За нялюба замуж?

— Ой, матуля родная,
Чым табе ня міла,
Ці была нягодная,
Ці не дагадзіла?

Чула сэрца чулае,
Не паможаш просьбай…
Выдаюць патулае
Татка з маткай грозьбай.

Пойдзе кветка польная
Ў сьвет чужы за сьветы
Праклінаць бяздольныя
Маладыя леты.

1923 г.