Перайсці да зместу

З палёў Заходняй Беларусі (1927)/II/Толькі той, чый вольны дух…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзед ⁂ Толькі той, чый вольны дух…
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
⁂ Люблю, ня знаючы пуціны…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Толькі той, чый вольны дух…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Толькі той, чый вольны дух
Застаецца ў бойках квол,
Толькі той, хто творыць рух
Беларускіх мест і сёл.

Толькі той, хто вера ў цуд —
Лепшу долю курных хат,
Толькі той, хто любіць люд,
Толькі той — мой любы брат.

Брат — бо думкі ў нас адны
І адзін злучае лёс,
Бо для роднай стараны
Долі хочама бяз сьлёз.

Мы мацнеем што ня раз,
Чуюць моц чужы і свой.
Жджом: надыдзе грозны час
Будзе радасьць, будзе бой.

Пагалоска зьдзівіць сьвет,
Заварожыць песьняў тахт —
Бо значон дзядоўскі сьлед,
І вядзець у далі шлях.

А мо‘ спыніць які кат?
Mо‘ спужаемся чагосьць? —
Калі трэба, ўмерці на‘т
Нам ня страх, а шчасьце ёсьць.

1922 г.