Толькі той, чый вольны дух…
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Толькі той, чый вольны дух… Верш Аўтар: Уладзімір Жылка 1922 |
* * *
Толькі той, чый вольны дух
Застаецца ў бойках квол,
Толькі той, хто творыць рух
Беларускіх мест і сёл,
Толькі той, хто вера ў цуд —
Лепшу долю курных хат,
Толькі той, хто любіць люд,
Толькі той — мой любы брат.
Брат — бо думкі ў нас адны
І адзін злучае лёс,
Бо для роднай стараны
Долі хочама без слёз.
Мы мацнеем што ні раз,
Чуюць моц чужы і свой.
Жджэм: надыдзе грозны час —
Будзе радасць, будзе бой.
Пагалоска здзівіць свет,
Заварожыць песняў тахт, —
Бо значон дзядоўскі след
І вядзе у далі шлях.
А мо спыніць які кат?
Мо спужаемся чагосць?
Калі трэба, ўмерці нат
Нам не страх, а шчасце ёсць.
(1922)