Перайсці да зместу

З палёў Заходняй Беларусі (1927)/II/Ізноў пытаньні…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Люблю, ня знаючы пуціны… ⁂ Ізноў пытаньні…
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
Замчышча
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ізноў пытанні… З глуму…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Ізноў пытаньні… З глуму,
З бяды ўстаюць у кляцьбе.
І не магу ня думаць,
Край родны, аб Табе.

Дазнаў каханьня й мушу
Дзяліці лёс благі,
І знак кладуць на душу
Твае мне ланцугі.

Я звону іх цяжкому
Склаў песьню не адну —
І не аддам нікому
За ўсякую цану.

Выходжу з хаты рана.
Каб стаць за азярод
І першаму з туману
Пабачыць сонца ўсход.

Каб на узрунелых рытвах
Усьцешыцца цяплу
І раньнія малітвы
Паслаць яму — Сьвятлу:

„Спалі, калі так трэба,
І пожні, і пале,
Пашлі грымоты з неба,
Віхор пашлі, але

Хай пройдзем праз напасьці,
І дачакаю хай —
Убачыць ў новым шчасьці
Мужычы Край“.

1922 г.