Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/III/Кавалі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Міжнародны гімн Кавалі
Верш
Аўтар: Піліп Шкулёў
1932 год
Арыгінальная назва: Кузнецы (1905)
Пераклад: Янка Купала
Пролетарская калыханка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Кавалі (Шкулёў/Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАВАЛІ

З рускага

Мы — кавалі, куём мы шчасьце
Для ясных будучых часін.
Для нас ня страшны бяда, напасьці,
Да сонца клічам мы з нізін.

Зьвінім, куём мы бязустаньня,
Імчацца іскры на ўвесь сьвет,
У сэрцах сеюць агні змаганьня,
Шлях асьвятляюць да пабед.

Мы — кавалі, ня знаем змогі,
Стагнаці нам няма калі,
К комуне слаўнай кладзём дарогі, —
Куём жыцьцё мы — кавалі!

Дружней, званчэй грымі, наш молат
Пад абцугамі гніся, сталь.
Сагрэем холад, насыцім голад
І разьвяселім смутны жаль.