Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/III/Доля наша

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Збудзіўся лес…) Доля наша
Верш
Аўтар: Марыя Канапніцкая
1932 год
Арыгінальная назва: A pod jaką ty zorzeńkę… (1883)
Пераклад: Янка Купала
Сасонка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Доля наша (Канапніцкая/Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДОЛЯ НАША

З польскага — М. Канапніцкай

Пад якой ідзеш зарою,
Ой, ты, доля наша —
Ці пад хмарнай, пад бурлівай,
Што віхрамі страша,

Што над сумнаю зямелькай
Ходзіць ды ня сьвеціць,
І сумліва пазірае,
І крывёй сьвет квеціць?

Ці ідзеш ты, наша доля,
Пад тэй зоркай яснай,
Што варожыць нам дзянёчак
Сонечны і шчасны.

Што ў красу загон аздобіць,
Ў суме засяваны.
Пазалоціць хатаў чорных
Стрэхі саламяны?

Ці ідзеш ты, наша доля,
Пад тэй зоркай яснай,
Што варожыць нам дзянёчак
Сонечны і шчасны?

Менск
5-III 19 г.