Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/III/Збудзіўся лес…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Хаўтурны марш ⁂ (Збудзіўся лес…)
Верш
Аўтар: Марыя Канапніцкая
1932 год
Арыгінальная назва: Zaszumiał las, zaszumiał las… (1883)
Пераклад: Янка Купала
Доля наша
Іншыя публікацыі гэтага твора: Збудзіўся лес, азваўся лес…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

З польскага — М. Канапніцкай

Збудзіўся лес, азваўся лес
Ад плачу маёй песьні —
Галосіць рой, птушыны рой
Па ўсёй пустыні леснай.

Ударыў звон, ударыў звон,
Як сэрца над магілай,
А сонных хат, дзе люд, дзе брат,
Збудзіць ня маю сілы!..

Вільня, 1-XI—908 г.