Доля наша (Канапніцкая/Купала)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Доля наша
Верш
Аўтар: Марыя Канапніцкая
Пераклад: Янка Купала
Крыніца: Купала Янка. П'есы, пераклады \ Прадмова А. В. Сабалеўскага; уклад. Л. С. Курбенка — Мінск, Юнацтва, 1992. ст. 301-302

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пад якой ідзеш зарою,
  Ой, ты, доля наша -
Ці пад хмарнай, пад бурлівай,
  Што віхрамі страша,

Што над сумнаю зямелькай
  Ходзіць, ды не свеце,
І сумліва пазірае,
  І крывёй свет квеце?

Ці ідзеш ты, наша доля,
  Пад той зоркай яснай,
Што варожыць нам Дзянёчак
  Сонечны і шчасны,

Што ў красу загон аздобіць,
  Ў суме засяваны,
Пазалоціць хатаў чорных
  Стрэхі саламяны?

Ці ідзеш ты, наша доля,
  Пад той зоркай яснай,
Што варожыць нам Дзянёчак
  Сонечны і шчасны?