Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/II/Сей, вольны сейбіт…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Піонэрскае Сей, вольны сейбіт…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
⁂ (Вяртаюцца з выраю…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сей, вольны сейбіт!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЕЙ, ВОЛЬНЫ СЕЙБІТ!

Газэце „Беларуская Вёска

Сей, вольны сейбіт,
Сей свой палетак!
А гэтак шчыра,
А дбала гэтак!
Сонца ўльле сілу
Вольным загонам, —
Зерне абойдзе
Шоўкам зялёным.
Вольна, як вецер,
На ўсю старонку
З коласам колас
Пачне гамонку.
Вольныя жнеі
Прыдуць з сярпамі,
Густа расьцелюць
Поле снапамі.
Людзі з няволі
Зьдзівяцца дзіўне
З вольнае працы
Ў вольнай краіне.
Зьдзівяцца людзі
І скажуць гэтак:
„Сей, вольны сейбіт,
„Сей свой палетак!“

1926 г.