Задрамаў ты з доляй, з хвалай,
Жвір халодны прыгаруніў…
Ой, скасіла ня спытала…
— Сьні, таварыш, аб Комуне!
Ты хапаў за косы сонца,
Думаў думку аб пяруне,
Што дух збудзе ўсёй старонцы…
— Сьні, таварыш, аб Комуне!
Як сіроты, забытымі
Цэп з касой вісяць у пуні, —
Хто-ж на ворага іх здыме?!
— Сьні, таварыш, аб Комуне!
Сьвет узьняўся, схамянуўся…
Вер, свабодны вецер дуне
Па ўсёй чыста Беларусі!
— Сьні, таварыш, аб Комуне!
Забуяе ў славе буйнай,
Зазьвініць залатаструньне
Родны Край аднэй комунай…
— Сьні, таварыш, аб Комуне!
На магілцы валатоўцы
Зарунеюць кветак руні;
Зайдзе сонца, ўзыйдзе сонца…
— Сьні, таварыш, аб Комуне!
9-VIII 1921 г.
|