Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/II/Ці хто думаў…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Цішку Гартнаму Ці хто думаў…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
На сьмерць Сьцяпана Булата
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ці хто думаў…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЦІ ХТО ДУМАЎ…

Ці хто думаў, ці хто сьніў
Таму дваццаць зім і лет,
Што капыльскі наш гарбар
Гэтак слаўна выйдзе ў сьвет.

Так бунтарна апяе
Быцьця новага сяўбу —
І змаганьне беднаты,
І рабочых барацьбу!

*

Ці хто думаў, ці хто сьніў,
Лапці носячы й рызьзё,
Калі ўсерасійскі цар
Наш народ таптаў з гразёй, —

Што рэспублікі сваёй
Мы уздымем вольны сьцяг,
Абвясьціўшы ўсім, усім,
Што цары ўжо нам ня страх!

*

Ці хто думаў, ці хто сьніў
Таму дваццаць лет і зім,
Што ня хто, а той гарбар,
Каб гучэў саветаў гімн, —

Для свабоднай БССР
(Не для іншай там якой)
Ён прынёс народу дар
Сваёю ўласнаю рукой!

Сьнежань 1928 г.
Менск