Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Да N

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Поэтам Да N
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Таей даўгажданай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Да N.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДА N

Нядаўна з табой мне спаткацца прышлося,
Нядаўна са мной першу спрэчку вяла,
А вызнаў, што ўжо табой шмат пражылося,
Шмат мела пацех і шмат сьлёз праліла.

Калі да мяне далятае ўздыханьне,
Якое тваёю душою трасе, —
І ў ясныя вочы гляджу твае пані,
То бачу, што іншая ты, як усе.

На воблік твой глянуўшы мужскі, спакойны,
На збор дружкоў, жданых табою ў глушы,
Я пэўны: дружкі ўсе цябе не дастойны,
Цябе і тваёй справядлівай душы.

Я сам яшчэ гэтага добра ня знаю,
Што творыцца у яве са мною падчас,
Вакол разглядаю, думак пытаю,
Ды ўспомню цябе мімаволі ня раз.

І соладка сэрцам сваім ня раз чую,
Што я не жадаю цябе, а люблю.
Люблю, як сястрыцу сваю дарагую,
Шаную, як родную матку сваю.

8-XII—1906 г.