Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/II/Хай-жа вам так не здаецца…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Думка Хай-жа вам так не здаецца…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
⁂ (Сумна, сумна…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хай жа вам так не здаецца…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХАЙ-ЖА ВАМ ТАК НЕ ЗДАЕЦЦА…

Хай-жа вам так не здаецца,
Што бяда ўжо і зацісьне.
Знайце, ліха ператрэцца,
І маланкай доля блісьне.

Праўда, поўны сумаў весьці
Буйны вецер нам прыносіць,
Што як з гора, як з балесьці,
Каля нашых хат галосіць —

І галосіць, і заводзе,
Плача, як па дзетках маці,
Аж-бы крыкнуў: годзе, годзе!
Годзе сэрца жалем рваці!

Але ўсё-ж, хай не здаецца,
Што бяда ўжо і зацісьне, —
Наша ліха ператрэцца,
І маланкай доля блісьне.

1906 г.