Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/II/Сумна, сумна…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Хай-жа вам так не здаецца… ⁂ (Сумна, сумна…)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
⁂ (Можам часта мы плакаць…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сумна, сумна жыць на свеце…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Сумна, сумна жыць на сьвеце,
Жыць ня меўшы долі;
Ой, сумней-жа долю меці,
А ня меці волі.

Дык завабма ў нашы сеці
Ясназорку волю,
Што людзям, як сонца, сьвеціць,
Ў радасным прывольлі.

Аб нядолі тады пеці
Ўжо ня будзем болей,
І так шчасьце будзем меці:
Воля будзе доляй!

1907 г.