Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/II/Думка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Навука Думка
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Хай-жа вам так не здаецца…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Думка (Эх, мой братка, эх, мой родны…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДУМКА

— Эх, мой братка, эх, мой родны,
Што так спахмурнеў:
Ці ты зьбіўся з пуцявіны,
Ці саўсім ня меў?..

— Як-жа мне вясёлым быці,
Як-жа ня тужыць:
Доля наша, доля цёмных
Каменем ляжыць.

Глянь на нашы хаты, вёскі,
На шнуры, на край,
На народ зірні сярмяжны,
І тады пытай.

Столькі тэй крыві чырвонай,
Столькі сьлёзных рэк
Разышлося, разьлілося
Крыўдна з веку ў век.

А заплатай, а падзякай
За мільёны ран —
Ўсё крыжы і наспы тыя
Ды нямы курган.

— Ня сумуй, брат! Бліснуць зоры,
Шчасьця ўскрэснуць дні;
Долі, волі ўзойдзе кветка
Са сьлёз і крыві!

1908 г.