Збор твораў (Купала, 1925—1932)/IV/Сон на кургане
Сон на кургане Драматычная паэма Аўтар: Янка Купала 1928 год |
Адвечная песьня → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сон на кургане. |
СОН НА КУРГАНЕ
У ЧАТЫРОХ АБРАЗОХ
АБРАЗЫ
Абраз I
У ПУШЧЫ
САМ. РУСАЛКІ
Абраз II
НА ЗАМЧЫШЧЫ
САМ. ЧОРНЫ. ВІДМЫ
Абраз III
ПАЖАРЫШЧА
САМ. ПАГАРЭЛЬЦЫ. ВЯСЕЛЬНАЯ ДРУЖЫНА. ПРЫСТАЎ
Абраз IV
У ШЫНКОЎНІ
САМ. ШЫНКАР. ДЗЯЎЧАТЫ. ГОСЬЦІ. СТРАЖНІК
Абраз I
[правіць]I
У ПУШЧЫ
Восень. Ноч. Лес. Глуха шумяць калыханыя ветрам елкі і сосны; скрыпяць асіны і бярозы; з шэлестам валіцца на зямлю трупяжоўтае лісьце. Паміж трох адвечных дубоў — мохам і гальлём усланы ўзгорак-курган; над ім, зачапіўшыся валасамі за галіны дубоў, вісяць тры русалкі і калышуцца. З ўсёй мясьціны вее бязьлюдзьдзем, чарам і жудою.
|
РУСАЛКІ разам Гу-та-та, гу-ля-ля, Ха-ха-ха! Вось яно, Жывем самі сабой, Днём ляжым, днём маўчым. Так калышамся мы Чуваць затрашчалі сухія сукі ад нечыіх ног
1-я РУСАЛКА Ці вы чулі, ці не? 2-я РУСАЛКА Чула таксама я, 3-я РУСАЛКА Пэўна, воўк ці мядзьведзь, 1-я РУСАЛКА Стукат толькі дзьвюх ног. 2-я РУСАЛКА Ну, і што-ж там за дзіў: УСЕ ТРЫ разам Чалавек, чалавек! Адчэпліваюцца і разьбягаюцца. САМ выходзіць, разілядаючыся Хаджу і блуджу я Дубы ды хваіны, Кругом нейкі шорах. То нешта сьмяецца, Гоп, гоп! Ня чуваці!.. Ох, зводзіш здарма ты, Пайшоў далей, разглядаючыся. РУСАЛКІ выбегшы з-за кустоў, разам Ха-ха-ха, вось дык госьць, Ці сюды, ці туды, Гу-та-та, гу-ля-ля! 1-я РУСАЛКА чапляючыся зноў за сук валасамі Як люблю я, люблю Помню гэта было Як бажыўся ён мне, Сон быў гэта, ах, сон. І тады, ах, тады І за тое люблю УСЕ ТРЫ разам Гу-та-та, гу-ля-ля! 2-я РУСАЛКА сядаючы пад дубам Я сядзець так люблю, — Прыгажэй за мяне Найвярнейшы адзін Знала мукі яго Тады сэрца ў мяне Князь багаты стары Вось за тое й сяджу — УСЕ ТРЫ разам Гу-та-та, гу-ля-ля! 3-я РУСАЛКА ходзячы па капцы Я снаваці люблю Мы жылі удваіх, Як любіліся мы, А пасьля ад мяне У мяне-ж, ах, прышло Стыдна стала ўжо тут Як нябожчык, жуда Ну, пасьля гарадзкі З віном сьлёзы піла, Сьцюжай выла зіма, Абняла курганок, І за тое сную УСЕ ТРЫ разам Гу-ля-ля, гу-та-та! Чуваць зноў затрашчалі сукі. 1-я РУСАЛКА Зноў трашчыць у кустох. 2-я РУСАЛКА Гэта, знаць, любы мой 1-я РУСАЛКА Не, ня твой, але мой 2-я РУСАЛКА І ні твой, ні яе, 3-я РУСАЛКА як-бы сама да сябе Мо‘ нябожчык сынок?.. 1-я РУСАЛКА як раней Мо, татуля сівы?.. 2-я РУСАЛКА таксама Мо‘ стары князь, мой муж УСЕ ТРЫ разам Ну, ў кусты, хто куды! Разьбягаюцца. САМ разглядаючыся Ня сьлеп я, здаецца, І ногі прысталі, Ці кінуў хто ўрокі Так шумы пужаюць, Гоп! гоп! Ня чуваці, Жартуеш здарма ты, Ідзе далей. РУСАЛКІ выбегшы, разам І ня наш, і нічый, — 1-я РУСАЛКА Для спачынку яму 2-я РУСАЛКА І мне ведама ўжо. 3-я РУСАЛКА Знаю я. Як ня знаць? УСЕ ТРЫ разам Вось тут на кургане Чапляюцца зноў валасамі за сукі і калышуцца.
Ха-ха-ха! Сёньня ўжо 1-я РУСАЛКА Ах, успомніла я Ужо сьпелы былі, Ласкаталі так мне Пільнавала іх я; Вочы ўпаўшы ў яе, Як прышла, ды скубель А я шась! а я ў сьмех! Разьвязаўся фартух, Ах, як сьмешна было! УСЕ ТРЫ разам Ах, як сьмешна было! 2-я РУСАЛКА адчэпліваецца і садзіцца пад дзеравам
Ўжо нядаўна было; Абарваны такі, Як да йгрушы дабег, Як да верху далез, А я тут галінкой Лятучы, зачапіў Ня зьбіраў, паляцеў — Ах, як сьмешна было! УСЕ ТРЫ разам Ах, як сьмешна было! 3-я РУСАЛКА адчэпліваецца і снуе па кургане Ах, і здарыўся мне Траўка ладна ужо Меў на воку яе, Ночкай цёмна было, Я ў травіцы сяджу: Сядзіць конна, а ўвесь, Конь прыпаў да травы Паказвае. А конь скок! ды на ўцёк Адну толькі нагу, УСЕ ТРЫ разам Ах, як сьмешна было! 1-я РУСАЛКА Але-ж дзе, але дзе 2-я РУСАЛКА Мы тут пелі сабе, 3-я РУСАЛКА Не яму пуціну УСЕ ТРЫ разам Пушча наша для нас — 2-я РУСАЛКА А каб пэўна было, УСЕ ТРЫ разам Пашукаць, паглядзець Разьбягаюцца. 1-я РУСАЛКА па хвілі варочаецца Ха-ха-ха! блудзе ўсё, — 3-я РУСАЛКА выбягаючы Ха-ха-ха! блудзе ўсё. 2-я РУСАЛКА выбягае Ха-ха-ха! блудзе ўсё. УСЕ ТРЫ разам Прыдзе, прыдзе сюды, 19 1-я РУСАЛКА Стойце! чую трэск я. 2-я РУСАЛКА Ўжо ідзе. 3-я РУСАЛКА Ах як кот! УСЕ ТРЫ разам А цяпер хто куды! Разьбягаюцца, толькі зблізу чуваць з трох бакоў іхны сьмех і — „гу-ля-ля, гу-та-та“.
САМ змучыўся, чуць ідзе Ўжо змогся саўсім я, Спаткаў і ваўка ўжо — З-пад пня выбег заяц Лізнула гадзюка Ах, болей хадзіць, так Пара адпачыці, Садзіцца на кургане. Ах, як тут выгодна! — Ах, ах, як-жа слаўна Прыслухоўваецца. А ўсё нейкі шорах Відам салавее. Ох, муцяцца думкі, Засыпае. Русалкі выходзяць з укрыцьця.
1-я РУСАЛКА нагінаецца і ўглядаецца на Сама
Ах, прыгожы які! 2-я РУСАЛКА як і першая І які малады! 3-я РУСАЛКА таксама І чаго-ж, і нашто 1-я РУСАЛКА Як ён люба злажыў 2-я РУСАЛКА Як снапок, гэтак лёг 3-я РУСАЛКА Сам сябе усяго УСЕ ТРЫ разам Ха-ха-ха! як лісток, 2-я РУСАЛКА Цяпер сядзем пры ім, 1-я РУСАЛКА І навеем яму, 2-я і 3-я РУСАЛКІ разам Што? 1-я РУСАЛКА Сон на Кургане. УСЕ ТРЫ разам Гу-ля-ля, гу-та-та! Садзяцца: дзьве — наабапал — у залаве, адна — у нагах. Ціха жаласьліва пяюць; шум лесу зьліваецца з іх песьняй.
Сьпі, наш міленькі саколік, Мы над табою, мы — цені, Гу-та-та, гу-ля-ля! Сьпі, наш міленькі… Нікому Сокалам вольным па сьвеце Гу-та-та, гу-ля-ля! Сьпі, наш міленькі… Далёка Мы цябе тутка атулім Гу-та-та, гу-ля-ля! Сьпі, наш міленькі!.. Вы, сосны, Выгляні, месяц бяляны, Гу-та-та, гу-ля-ля! |
Пад канец песьні падбліжаецца — з адна боку воўк, а з другога — ліс і аподаль, на задніх лапах садзяцца; паміж іх падымаецца да палавіны гадзіна і глядзіць у бок сьпячага; з-пад лазовага куста высоўваецца заяц і разглядаецца, з апошнімі словамі русалчынай песьні паволі апускаецца.
|
ЗАСЛОНА
Абраз II
[правіць]II
НА ЗАМЧЫШЧЫ
Ноч. Старое замчышча, ці так сабе палац — калісь знаць важны — сягоньня напоўразвалены. На гзымсах паўзрасталі палын і крапіва; каля сьцен дзікія рожы і акацыі памяшаліся з лазой і няпрыветліва шалясьцяць. Вокны і дзьверы ўсе наглуха забіты тоўстымі яловымі дошкамі. Ганак (дзе і рэч адбываеца) каменны, на шасьці слупох — па тры з кожнага боку. Пусткай, гнільлём і зьніштажэньнем вее з усяго замчышча.
|
САМ падцікаецца к парадным дзьвярам з тапаром у руках
Колькі ўжо ночак, колькі ўжо раз Дзед мой нябожчык, калі уміраў, Трапіць-жа можна ў ноч тую на сьлед, Летам, увосень, зімою, вясной Закладае лёза за дошку і мацуе.
ЧОРНЫ паяўляецца ля сьцяны незаметна і хватаецца за сякеру
Ты зноў сюды лезеш, няшчасны! Ня дам я да скарбаў дастацца, Ці просьбай, ці грозьбай, ці стонам САМ адступае ад дзьвярэй, тапор з лёскатам валіцца на ганкавы камень
Так ужо ёмка тапор залажыў — Хаты сваёй лягчэй зрушыць зьвяны, Закладае тапор таксама, з друга боку дошкі. Ну, адрывайся, пракляты запор, ЧОРНЫ выбіваючы зноў тапор Зубамі грызі, війся ў ранах, І з сьвету таго выглянь марай, САМ шукаючы тапара Дома ўжо нельга мне далей так жыць, — Марна пад кроквай ржавее каса, Гадзіны ўюцца вяроўкай ля ног, Людзі!.. Што людзі? Ці ёсьць дзе між іх ЧОРНЫ Ха-ха-ха! Жыць табе трудна, І долю ўжо як абязьвечыў, — САМ знаходзячы тапор Вось і тапор мой. К рабоце жывей! Замахваецца тапаром ў самыя дзьверы; Чорны зноў яго выбівае; Сам, абясьсілены, валіцца на зямлю.
ЧОРНЫ Калі-ж ты спагоніш ахвоту?.. Вясёлкай табе скарб сьмяецца, Сам мацуецца ўстаць.
Што? Заоў табе, квольнік, здаецца, Пакуль сюды ўвойдзеш нязваны. Ха-ха-ха! і там жджы усходу, САМ шукае, поўзаючы на каленях, тапор
Мусіць змацуе гэтая глуш. Як-бы тапор ужо толькі знайсьці Дастае з-за пазухі смолку.
Маю на ўсякі прыпадак з сабой Мацае ў кішэнях.
Ай, божа ты мой! Шукае і знаходзіць вобмацкам тапор.
Ну, ўжо і так разанок свой знайшоў… Прабуе пальцам лёза.
Толькі аб камень зьбіў зубы. Эх, каб яшчэ ды папробаваць з раз З трудом устае і паглядае на дзьверы
ЧОРНЫ Ты ўсё углядаешся ласа, — САМ Ціха… Прыпомніў; ёсьць мел у мяне. Знаходзіць за пазухай крэйду.
Ўчора на мысьль мне ўзьляцела… Садзіцца пасярод ганку — бокам к дзьвярам — на кучы друзу і крэйдай абводзіць каля сябе круг.
Вось, мо‘ цяпер і спазнаю усё, Трэба хоць песьню зьлягка зацягнуць, — Пяе. Атуманіла ночанька цёмная Ва ўсе сьцежкі блізкія, далёкія Не заходзіць, ідучы прысадамі, Не заходзіць ніхто к нам са сьветычам, Ходзім, блудзім, снуем бяз прыстанішча, Адно ветрам асіны хістаюцца, Гэй, ты, гэй! наша ночанька цёмная, Перастаўшы пець. Нейкую кашу, бадай, не з дабром Проста рабінава ночка прышла! Шэпча пацеры. Чорны сьвішча; зьяўляецца чалавек у лёкайскім уборы і, падаўшы жалезны саганок, зьнікае. Чорны запускае ў сярэдзіну саганка руку і, падымаючы адтуль жменю золата, падтрасае яго на далоні; грошы са звонам — як путаў жалезных — валяцца зноў у гаршчочак; Чорны зноў іх адтуль бярэ і так усё перасыпае. Сярод ночнай цемры золата блішчыць чырвона-смольным жудкім полымем і, як сыпецца, выдае, быццам плыве нейкая крывавая поліўка.
ЧОРНЫ Дзын-дзын-дзын, зьвіні, як жалеза, Зьвінеце ў звон золата, лозы; Вецер усільваецца. Словы Чорнага зьліваюцца ў нейкую дзікую музыку з бразганьнем грошай, шэлестам зарасьляй і скрыпам дошчак забітых вакон і дзьвярэй замчышча. Зьяўляюцца — то з аднэй, то з другой стараны ганку — відмы; Чорны кідае кожнаму з іх па колькі чырвонцаў на зямлю, — касьцятрупы хціва іх падбіраюць, падыходзяць к Саму і цянююць навокал яго — то падбліжаючыся, то аддаляючыся ад абведзенага мелам кругу. Зноў ты, зноў — ты непакоіш Вон адгэтуль, вон з парога! Хто закон наш не ўшануе — 2-е ВІДМА Што тут робіш? Хто асьмеліў Не на сьмешкі, не на жарты Вон адгэтуль назаўсёды! А хто варты не ўшануе, 3-е ВІДМА Зноў на скарб наш вочы лупіш, Сотні лет і сотні плечаў, Вон адгэтуль! Маё дзела Хто граніц мне не ўшануе, — 4-е ВІДМА Скуль ты ўзяўся? чаго хочаш? Псуці хочаш нам машыны Вон адгэтуль! Тут крануці Хто псуць фабрыку спрабуе — 5-е ВІДМА Ці ты блёкату напіўся, Не, ня трапіў на пару ты, Вон адгэтуль, покі цэлы! Хто звадзіць шынк наш спрабуе, 6-е ВІДМА Ну, чаго сюды прыпоўз ты? Тут ня гандаль, тут ня крама: Вон адгэтуль! вон са скурай! Хто гішэфты нам папсуе, 7-е ВІДМА Дужа, дужа так нягодна: Скуль ты маеш дазваленьне Прэч ад нашага ўладарства! Хто наш голас не ўшануе, — ЧОРНЫ звонячы ўсё золатам Ўправа, ўлева, ўлева, ўправа Абручамі ў знак, ня ў знакі, ВІДМЫ сплятаюцца за рукі і, як ланцугом, ачэпліваюць і кружацца навокал Сама
Як гадзюкі, як вужакі, Аплятаці шчыльна, жвава ЧОРНЫ падымае і стукае аб саганок абломкамі муру
Гэй, на вырай, гэй, на жніва! Ўлева, ўправа, ўправа, ўлева ВІДМЫ расплятаючыся і зьбягаючы з ганку — кожнае ў сваю старану.
Па насьпелыя пасевы — Толькі спрытна, толькі жыва, САМ папраўляе ямчэй у руках тапор
Што за дзіва, што за сіла Відмы па хвілі варочаюцца ў тым самым парадку, але кожнае валачэ з сабой — зачапіўшы пятлёю за шыю — таварыша, які, астанаўліваючыся каля Чорнага, кідае яму ў саганок колькі медзякоў; пасьля відма садзіць свайго таварыша на кругу Сама, канцом вяроўкі завязваючы рукі.
ТАВАРЫШ 1-га ВІДМА кідаючы грошы Дзед і прадзед пахалі З роднай выгналі хаткі, 1-е ВІДМА садзячы таварыша да Сама Вось таварыш для хаўруса, Сядзьце ціха, сядзьце мірна, Як дамоўкі — так глыбока, Сэрца шэптаў адчурайся, Як ні глянь сюды цікава — ТАВАРЫШ 2-га ВІДМА Як-жа, як я стараўся Сьцюжа цісьнецца к хаце, 2-е ВІДМА На, і ўчэцеся ахвоты Сядзьце роўна і пакорна: Як у пні клін — так свабодна, Ад граніцы да граніцы Дум згасеце ўсе праявы: ТАВАРЫШ 3-га ВІДМА кабета Ад усходу да ночы А тут платы замнога 3-е ВІДМА з насьмешкай Вось табе падмога ў працы Дабівацца ў валадарства Сядзьце квола, асьцярожна; Як пыліны — так забыты, Ажані тапор з няславай, — ТАВАРЫШ 4-га ВІДМА аднарукі Як па праўдзе судзіці — Руку рвучы, машына
4-е ВІДМА Ўсё да дружбы, ўсё да большай Сядзьце роўна, жалязіста, Як дым гутні — так цягуча, Як авечкі — гэтак дружна, Скарб ня будзе тваёй стравай: ТАВАРЫШ 5-га ВІДМА Так усё аплуцілі — Ўзялі ўсё — дам апошні: 5-е ВІДМА Ужо з пацехай ды вясёлай Сядзьце шумна, як расохі, Як звон фляшак — неўгамонна, Як пагібель — так шчасьліва; Каб ня зводзіў скарб ласкавы… ТАВАРЫШ 6-га ВІДМА Так аплуціў, ачмуціў, Мушу даць, хоць ня штукі: 6-е ВІДМА На, і доўга не таргуйся, Сядзьце ціха, сядзьце скрыняй, Як кароўка — гэтак дойна, Гібка так — як валаконцы, ТАВАРЫШ 7-га ВІДМА двое — старая кабета і падростак
КАБЕТА Каб хаця ўжо сьвечак Каб аж мой чалавечак На імшу на „задушкі“… ПАДРОСТАК За памершыя душкі 7-е ВІДМА Для навукі, для прымеру, Сядзьце складна і прыкладна, Як фігуркі выразаны, Як грыбы ў сплясьнелай глебе: Ўсе жыцьця здушэце зьявы… ЧОРНЫ стукаючы абломкам цэглы па саганку з грашыма
Ўправа, ўлева, ўлева, ўправа Абручамі ў знак ня ў знакі, Відмы зноў сплятаюцца між сабой за рукі, ачэпліваючы і кружачыся навокал Сама і пасаджаных пры ім зьвязаных таварышоў. Глуха-шмяліна гудзяць — ні то пяюць; Чорны ў тахт ім бразгае абломкам па саганку; скрыпяць дошкі; шалясьцяць зарасьлі; вецер сьвішча ў шчылінах. Усё гэта зьліваецца ў адну нейкую пякельна-шалёную мэлёдыю; нема толькі сядзіць Сам і яго таварышы на грузах замчышча.
ВІДМЫ у адзін голас Як гадзюкі, як вужакі Аплятаці шчыльна, жвава Раптам асьвечвае ўсё замчышча пажарны бляск. Момант відмы астанаўліваюцца і дзіка, злавесна глядзяць: вочы іх крывёй наліты, зьверскія, прагавітыя
ЧОРНЫ стукаючы абломкам па саганку
Зноў на вырай, зноў на жніва, Ўлева, ўправа, ўправа, ўлева — ВІДМЫ расплятаюцца, кожнае бярэ за вяроўку — між галавой і рукамі — зьвязанага свайго таварыша і ў парадку, у якім прышлі, сходзяць з ганку пад звон Чорнага грашыма
Па насьпелыя пасевы — Толькі спрытна, толькі жыва, Чорны сьвішча. Зьяўляецца і забірае саганок з грашыма той самы чалавек, што яго і прынёс.
САМ усхапіўшыся з месца
Што за дзіва, што за сіла Скавытала і сьвістала, Ні то ў яве, ні з прасоньня… Было цёмна, як у вульлі, — А тут відна ў гэтых грудах, Узіраецца ў той бок, скуль б‘е большы бляск.
Што я бачу?.. Ці-ж быць можа? Жонка… дзіцё… бацька… матка… Як шалёны зьлятае з тапаром з ганку.
ЧОРНЫ Ха-ха-ка-ха!.. |
Абраз III
[правіць]III
ПАЖАРЫШЧА
Дасьвітак. Непадалёку ад пажару. Пасяродку стаіць дзікая груша. Валяецца колькі галавешак. Далей — трохі ўправа — пачынаецца палаючая вёска: з некаторых хат засталіся ўжо толькі печы ды каміны, а па бакох ляжыць асмалеўшае бярвеньне. Пажар падбіраецца пад другі канец вёскі. Калі-ні-калі ўзрываецца вецер і даносіць снапы іскраў. Чуваць гул полымя і людзкіх галасоў.
|
1-ы ПАГАРЭЛЕЦ цягнучы лаву Скуль і як яно ўзялося? Сплю, як толькі сьпяць уночы, Усхапіўся, паглядаю: Сам ня знаю, ў што ўчапіцца… Ідзе далей. 2-гі ПАГАРЭЛЕЦ з андараком і каптаном бабскім
…Мы з сваёй яшчэ ня спалі: Раптам — відна… Я у дзьверы, Сяк-так выскачыў за хатку… Агонь вёску, як памора; Сам ня знаеш, што ўхапіці; Сам хапаю сёе-тое… 3-ці ПАГАРЭЛЕЦ з матком і шпулькамі Я так крэпка сплю на печы: Глядзь: аж нехта качаргою Ўжо ўстаю, ужо буджуся, Бух аб землю, як сноп жыта, Хтось крычыць: барджэй-жа, тата!.. Я — хвацель маток і шпульхі… Глядзіць за пазуху. Ну, а люлька… няма люлькі. ДЗЯЎЧЫНКА з хлопчыкам, меншым ад сябе; абое ў адных зрэбных кашулях
Як маланкай, пайшла хатка, ХЛОПЧЫК праз сьлёзы, разглядаючыся
А дзе-ж татка? а дзе мама? ДЗЯЎЧЫНКА Ціха братка: я таксама Вось з табою іх шукаю, Ў гэты бок нясьлі кадушку. ХЛОПЧЫК Падсадзі — сарву я грушку; ДЗЯЎЧЫНКА падсаджвае хлопчыка з павагай
Вось уздумаў грушы трэсьці. Тутка гэткае няшчасьце, — А ён, бач, з сваёй ядою! ХЛОПЧЫК саскочыў і грызе сарваную дзічку
Пабяжым цяпер затое. ДЗЯЎЧЫНКА Ня лезь толькі ў вочы з плачам: ХЛОПЧЫК з радасьцю адбягаючы з дзяўчынкай
Недзе знойдзем, недзе ўбачым! 1-я КАБЕТА цягнучы саху, заплакаўшыся
Што за ночка! што за ночка! Як сярпом, зжынае, голе… Галаву саўсім губляе — То у хлеўчык матанецца, Ні прыстаньня, ні куточка… 2-я КАБЕТА з дзіцянём ў калысцы Чуць пасьпела, чуць з душою Засталася ступа, дзежка Мой паехаў з кума братам — І ня бачыў, і ня ведаў, Мо‘-б што больш уратавалі… 3-я КАБЕТА цягучы на руках ягнё Цягнем з хаты мы ламоцьце Я у хлеўчык — гнаць кароўку: Ані з месца… тут авечка Я ягнатка хваць за воўну, Чуць у дзьверы, чуць папала ЯЎРЭЙ з багамольлем і ліхтарамі; за ім жонка яго і чацьвёра дзяцей
І стадола, і камора А сягоньня, як у яму, Да жонкі Знаеш, чуў я ад Агаты: ЯЎРЭЙКА з падушкай і халаю Мне казалі на прыгумні: ДЗІЦЯНЁ 1-е з бляшаным пудэлкам цукерак Ото-ж вочы дым кусае. ДЗІЦЯНЁ 2-е са скруткам паркалю Будзе-ж крама зноў такая?.. ДЗІЦЯНЁ 3-е са скрынкай з цьвікамі Як-жа гэта агонь страша! ДЗІЦЯНЁ 4-е з кульком мукі А як з козачкаю нашай? Ідуць далей. Чуваць званкі, пасьля ціхнуць; выходзіць з левага боку вясельная дружына; маладая ў вянку, малады з кветкай на грудзях, сват перапасаны праз плячо белым ручніком, музыка са скрыпкай, закосьнік, маршалак і дзьве дзяўчыны — дружкі.
МАЛАДАЯ асоўваецца бясьсільна пад грушу, закрываючы рукамі заплаканыя вочы
Што тут стала? што тут стала? Дзе-ж мы сонейка сустрэцім? МАЛАДЫ садзіцца ля маладой абнімаючы, прытульвае к сабе і супакойвае
Ціха, міленькая, ціха. Пагаруем, пабядуем… Горка ўсьміхаючыся.
І вясельле дагуляем… МАЧЫХА МАЛАДОЙ выбягае, задыхаўшыся, за боку пажару
Ах, ах! чым вас прывітаем?.. Чула, чула, галубочкі, Так усе мы вас чакалі: А які-ж, ах, быў удачны! СВАТ п‘янаваты, панура
Відно смачны, бо смалілі, МАРШАЛАК Знаць, згуляці захацелі МУЗЫКА Але толькі бяз музыкі — ВОЙЧЫМ МАЛАДОГА выходзіць з боку пажару з пустымі, як і мачыха, рукамі
Ну, прыехалі, нарэшце! Малады і маладзіца. МАЧЫХА Мы ў суседавай сьвятліцы Вас ад шлюбу выглядаем; ВОЙЧЫМ Як вам ведама — дзе мелі ЗАКОСЬНІК Ў вашых можна-б скруціць ногі — МАЧЫХА А тут раптам у ваконцы ВОЙЧЫМ Тут у лямант бабы, дзеці. МАЧЫХА К сваім хатам мы ляцеці. ВОЙЧЫМ Найперш з нашых занялося. МАЧЫХА Як-жа собіла ў час гэткі СВАТ заметна манячы Мост зламаўся, ну, праждалі, ВОЙЧЫМ панура Знаем вашыя мы броды: СОЦКІ выбягае з парожнім вядром А вы што тут сталі ў кучы Не парушыцеся з месца? Падпаліў ўсіх нейкі злодзей… Маладая свой вянок, сват ручнік, а музыка скрыпку вешаюць на грушы, і ўсе ідуць за соцкім ў бок пажару.
СТАРЫ з ім разам старая і іх нявестка з грудным дзіцём; нясуць стол, начоўкі і калыску
Я сказаў вам, што заблізка — НЯВЕСТКА Ах, забыліся дайнічкі! СТАРАЯ Стаўма гэта каля дзічкі. СТАРЫ А, рабі ўжо, як там знаеш. НЯВЕСТКА Каго толькі ня спытаеш — Адным чынам, што нам хтосьці СТАРАЯ Каб звуглеў, як гэта сажа… СТАРЫ Чымся слухаць, што хто кажа, Усе адыходзяць. НЯВЕСТКА на выхадзе Не забыць каб зноў даёнкі. ДЗЯЎЧЫНКА і хлопчык з ёй — абое ўжо заплакаўшыся
Дзе-ж той тата зьбег сягоньня? ХЛОПЧЫК Мамка ёсьць, але вон гоне. ДЗЯЎЧЫНКА Мамку маем і ня маем. Ідуць далей разглядаючыся.
ПАДРОСТАК дурнаваты, вядучы сьляпую бабу, каторая, баючыся, ступае
Зараз, зараз сьвет пазнаем… СЬЛЯПАЯ Ці ня зьбіўся ты з дарогі? — ПАДРОСТАК Ціха бабка, пойдзе гладка; Як ні бойся — не ўбаішся: Убачыўшы ламацьцё. А, начовачкі і столік! СЬЛЯПАЯ Дзе-ж мы гэта, мой саколік? ПАДРОСТАК А пад грушай на узьмежку; І глядзі на дым чырвоны СЬЛЯПАЯ А вагонь-жа не дастане? ПАДРОСТАК Ці-ж асьлепла, ясьне пані? — СЬЛЯПАЯ А мо‘ далей пойдзем лепей? ПАДРОСТАК Ну, садзіся; будзь спакойна: СЬЛЯПАЯ Усё роўна, мае дзеткі, ПАДРОСТАК углядаючыся на грушу
А… Ці бачыце, бабуля, Хвастач, скрыпка і вяночак? СЬЛЯПАЯ Кпі сабе, мой галубочак! ПАДРОСТАК Даліпан-то, не жартую… Становіцца на стале і хоча дастаць скрыпку.
Вось так зараз запілую. СТАРАЯ выходзіць з ламацьцём; з ёй стары і нявестка
Ты чаго на стол узьбіўся? ПАДРОСТАК саскакваючы са стала
Ціха, цётка, не сварыся — Мірам кончым гэту справу: Саскаквае са стала і адбягае ў бок.
СТАРЫ Такі воласьць абароняць. НЯВЕСТКА Дзе-ж? усіх к ратунку гоняць: Мяне з дзіцем — то хацелі. СТАРАЯ З двара з помпай прыляцелі: Людзі ім ваду цягаюць, На закоты, на застрэшкі… СТАРЫ Ну, ідзем, ня ўзялі дзежкі. Адыходзяць.
ПАДРОСТАК выбегшы з укрыцьця
А цяпер мая ўжо скрыпка, Дастае скрыпку і прабуе струн.
Вось зайграю ва ўсе плечы Ад парога да парога… Выбягае кабета-вар‘ятка, зышоўшая з розуму праз пажар, — у зрэбнай спадніцы і кашулі — без каптана; на левай руцэ ў яе — як дзіцянё — абкручана анучамі галавешка, а ў правай — сьціскае ў жмені нож; як выбегла — хлопец адскочыў у бок.
ВАР‘ЯТКА размахваючы нажом Дай гасьцінец, дай дарогу!.. Жыў ніхто тут не залежа: Вось так жніва, вось пакоша! Няма мужа — і так дужа: Углядаецца на сьляпую пад грушай.
Ты са мной яго жаніла, Давай горла, бо іначай Хоча кінуйица з нажом на кабету.
ПАДРОСТАК падбягае і хватае з-заду за руку
Што ты, цётка, звар‘яцела, К сьляпой лезеш без баязьні, Чым людзей тут заразаці, ВАР‘ЯТКА спачатку тузаецца, але пры слове: „дзіцяці“ выпускае з рук нож і туліць к грудзям галавешку
Лю-лі, лю-лі, мой сыночак! Дастае грудзі і хоча карміць.
ПАДРОСТАК сам да сябе Проста з поля зышла цётка. ВАР‘ЯТКА На, пасьсі, на, дзіцянятка! Ты ня вер, што кажуць людзі, ПАДРОСТАК сам да сябе Жджы к Пятру сырка, матуля. ВАР‘ЯТКА Маеш мамку, а татуля?.. Неўспадзеўкі к падростку. Я з табою ажанюся. Хоча абняць яго. ПАДРОСТАК сам да сябе Клёпкі ўсе згубіла, мусіць. ВАР‘ЯТКА Толькі як вясельле ўстроіць? ПАДРОСТАК сам да сябе Трэба бабу супакоіць. Да вар‘яткі, паказваючы скрыпку.
Я пайграю — ты паскачаш. ВАР‘ЯТКА А вянок дзе? ПАДРОСТАК паказваючы на грушу Ці-ж ня бачыш? ВАР‘ЯТКА дастае вянок і кладзе на галаву
А як з сватам і дружынай? ПАДРОСТАК сам да сябе
Ну, нявеста! каб лепш згінуў. Да яе.
Я ўсім буду, мая душка, — Дастае з игрушы хвастач і — як сват — закручвае сабе праз плячо; адрывае кусок з лісьцямі галінкі і прычэплівае к грудзям
ВАР‘ЯТКА І музыкай, і музыкай. Глянула на сьляпую і кладзе на галаву ёй кусок сухой галіны, скруціўшы абручом.
А ты, імасьць, будзь нам свацяй! ПАДРОСТАК Час вясельле пачынаці. Садзіцца на калысцы і пачынае йраць і прыпяваць; вар‘ятка, цянюючы каля ігрушы, падцінае яму на языку.
Былі ў бацькі тры сыны, ДЗЯЎЧЫНКА і ХЛОПЧЫК выбягаюць і з плачам кідаюцца да вар‘яткі.
Мама! мама! дзе наш тата? ВАР‘ЯТКА Вон, ягнята, вон, шчанята! Далей прыпявае пад музыку з падросткам.
Адзін коні пасе, Пачуўся з боку пажару гоман і крык: „дзяржы моцна!“ „бі колькі ўлезе!“
ПАДРОСТАК прыслухаўшыся, ускаквае
Цяпер, жонка, давай драла, І табе, і мне таксама. Выбягаюць абое.
ДЗЯЎЧЫНКА і ХЛОПЧЫК бягучы за вар‘яткай з плачам
Дзе наш татка? мама, мама! Увальваецца гурмам куча людзей, валакучы і тузаючы Сама.
САМ Хоць зарэжце — ўсё мне роўна: Пламя ўзгледзеўшы з папару, Я ня вінен, хоць зарэжце… 1-ы ГОЛАС з грамады.
Лжэ, сабака, праўду бэсьце: Конь згарэў яго у хлеве. САМ Хоць павесьце тут на дрэве. 1-гі ГОЛАС перапыняючы
А з сякерай, САМ Як і вы, бег ратаваці 3-ці ГОЛАС кабечы З тапаром і галавешкай, 4-ты ГОЛАС Покі што прывяжам к грушы. 5-ты ГОЛАС Хай-жа тут мазгі пасуша, САМ Хоць зарэжце, хоць судзеце, — На начлезе быў я толькі. 4-ты ГОЛАС Ці няма ў каго вяроўкі? 3-ці ГОЛАС Ўсе бярвэньні пагарэлі, 4-ты ГОЛАС Паяса мо‘ хто пазычыць, КОЛЬКІ ГАЛАСОЎ Хто аб поясе тут думаў! 3-ці ГОЛАС Я сяджу сабе у кума… 5-ты ГОЛАС перапыняючы Гэта-ж пояс свой ён мае. 4-ты да 5-га Я з табою прытрымаю. А хай хто яго разьвяжа. 3-ці ГОЛАС На вяроўцы ўсё раскажа. 1-шы ГОЛАС Во, во! гляньце, чым прасьвіста КОЛЬКІ ГАЛАСОЎ Нават смолка для падпалкі… 3-ці ГОЛАС Пэўна мае і запалкі. Валакуць і прыціскаюць Сама плячыма да ігрушы, закручваюць рукі назад і зьвязваюць іх на другім баку ёрушы.
САМ Ратаваці бег з папару 1-шы ГОЛАС Хай да дня тут перастое, — 4-ты ГОЛАС да сьляпой бабы А ты май яго на воку. Хутка ўсе адыходзяць у бок пажару.
САМ панура За няма што на вяроўку. Як якога арыштанта… ПАДРОСТАК выбягае са скрыпкай
Хі! Якога бачу франта… Вось абняў, як дзеўку, грушу, Я хоць з бабай ажаніўся, Да Сама.
Дрэнна, дзядзька! Невялічкі Ну, пушчу цябе на волю, Ўсяго першы дзень жанаты, Адно ты мяне ня выдай… Хоча разьвязаць пояс, але, аглянуўшыся, уцякае.
СТАРАЯ за ёй нявеста падбягае, і хмурна ідзе стары, кідаючыся са сьлязьмі к Саму
А!.. сынок мой, ці-ж ты збрыдаў Хаткай, намі так бяз жалю? СТАРЫ панура
Ці то праўда, што казалі? СТАРАЯ Ўсё бацьком сказаць павінен. САМ з болем
Хоць зарэжце, я ня вінен: На начлезе быў… З папару А яны мяне… СТАРЫ перапыняючы.
Конь быў дома. СТАРАЯ Бег са смолкай і саломай Ўжо пад воласьць, кажуць людзі. НЯВЕСТКА галосячы
Што-ж, міленькі, цяпер будзе? Ў ссылку могуць засудзіці, СТАРЫ глуха
Не жалеў ты бацькі, маці, СТАРАЯ сьлязьліва
Колькі бедненькаму мукі: Хоча разьвязаць.
СТАРЫ Не чапай бяз часу, маці, — Толькі можа стацца горай. На верх праўда выйсьць павінна, НЯВЕСТКА ўціраючы сьлёзы
Так, ці сяк — ня вернем хаткі… Уздыхаючы адыходзяць.
ПАДРОСТАК падбліжаючыся
Нудна, дзядзька! Мамка з таткам, Пагасьціўшы, разышліся: Пакуль зноў хто прывандруе, Паясок табе твой, дзядзька, Разьвязвае Саму рукі, той бясьсільна асоўваецца ля грушы. Падростак садзіцца на стале і пачынае з увагай строіць скрыпку.
САМ панура
Ўсё згарэла, усё, да-званьня — Сьлепа стануць сьведчыць людзі, — З усім родным разлучуся… Уся вёска сходку скліча, Скажуць: ссыльнага ня трэба… З дзіцем жонка ў чужых згіне, На пагібель, на скананьне Гаворачы ўсё гэта, круціць у руках пояс, мацуе і мяркце яго даўжыню і жудка ўсьміхаецца.
ПАДРОСТАК раптам перастаючы строіць скрыпку і ўглядаючыся ў адзін бок
Зноў сюды прэ мая жонка. Саскаквае са стала і ўцякае.
САМ як шалёны, ўскаквае на стол і завязвае за сук ігрушы пояс
Будзь шчасьліваю, старонка! Укладае галаву ў пятлю і вісьне.
ВАР‘ЯТКА ўлятае — таксама — з галавешкай і вянком
Дзе мой нож? усіх парэжу! Хватае, угледзеўшы, тапор.
Ўсіх парэжу, як авечкі, — Глянуўшы на вісячага Сама.
На пачатак гэту йгрушу Ускаквае мігам на стол і замахваецца тапаром у шыю Сама, але пападае толькі ў пояс і перасякае яго. Сам, яшчэ з знакамі жыцьця, валіцца на зямлю. У вар‘яткі выпадае з рук тапор; зыходзіць са стала і пачынае зноў галубіць дзіцянё-галавешку. Сам кашляе крывёй і хрыпла стогне.
ВАР‘ЯТКА снуючы кругом грушы
Лю-лі, лю-лі, мой сыночак! Туліць і хоча карміць грудзёй.
СЬЛЯПАЯ маўчаўшая дагэтуль
Што тут творацца за дзівы, Стогнуць, плачуць і рагочуць… ДЗЯЎЧЫНКА і ХЛОПЧЫК выбягаюць ужо саўсім зьбедзіўшыся і асалавеўшы і чапляюцца за спадніцу вар‘яткі
Мама, мама, дзе наш тата? ВАР‘ЯТКА Вон, ягнята, вон, шчанята! Снуе далей навокал грушы; дзеці ад яе не адстаюць. Выходзяць, нясучы лаву і другое ламацьцё, стары, старая і іх нявестка.
СТАРЫ садзячыся ля стала на зямлі; панура
Ну, цяпер ужо дажынкі. СТАРАЯ нагінаючыся над Самам
Адвязаўся, бедачынка, Сам адплутаўся, міленькі. НЯВЕСТКА з дзіцем на руках, таксама нагінаючыся
А як змучыўся усенькі! САМ ачуняўшы трохі, стогнучы хрыпла
Ратаваці бег з папару СТАРАЯ садзячыся з нявесткай наабапал яго, заламаўшы на каленях рукі, маркотна
Што рабіці, што чыніці? НЯВЕСТКА нагінаючыся над дзіцем
Няма чым і пакарміці: Як спужалася, заныла СТАРЫ глуха
Ўсё скасіла, Прыскам, попелам пакрыла. САМ з сумнай жаласьцю ўглядаючыся на дзіцянё, каторае працягвае да яго ручачкі
Хіба ты, падросшы, дзетка, МАЛАДАЯ уходзячы з маладым, горка ўсьміхаючыся
А цяпер вясельле справім. МАЛАДЫ таксама
Ежай, водкай стол заставім. Садзяцца на старане, абняўшыся, сумныя.
СВАТ за ім уваходзіць музыка і дружына
Прыстаў з стражнікамі едзе, МУЗЫКА і ДРУЖЫНА разам
Кажуць, едзе на дазнаньне. СТАРЫ панура
Як згарэла ўсё да-званьня! ПАДРОСТАК са скрыпкай, разглядаючы ўсіх
Ну, цяпер-то ўжо вясельле Са сваёю маладухай. Строіць скрыпку.
МУЗЫКА усхапіўшыся
Ты дзе скрыпку ўзяў, псяюха? Уваходзіць прыстаў, два стражнікі і куча пагарэльцаў за імі. Усе ўстаюць, сядзіць толькі сьляпая, падростак і Сам.
ПРЫСТАЎ Что, друзья моі — нешчасьце? КОЛЬКІ ГАЛАСОЎ Так, так, барынька, прапасьці ПРЫСТАЎ Ну, ну! ласкаў гасподзь з неба. Цяпер толькі, мае брацьці, Як і што — я мушу тутка. ВОЙЧЫМ МАЛАДОГА Гэта пойдзе, барын, хутка. ПРЫСТАЎ садзячыся на падстаўленай яму лаўцы і дастаючы торбу з паперамі
Ну, кажэце, як было ўсё. МАЧЫХА МАЛАДОЙ Так пайшло, як пачалося… СОЦКІ Што-ж, пішэце: ўсё згарэла, Двор памог уратаваці. ПРЫСТАЎ запісваючы
А з людзей? ГОЛАС З ГРАМАДЫ Дзіцё ў хаце, паказваючы на вар‘ятку.
Гэтай сьпёк агонь. ПРЫСТАЎ Прычына? КОЛЬКІ ГАЛАСОЎ Падпаліў во гэты злодзей. МАЧЫХА МАЛАДОЙ Каб яму дна… ПРЫСТАЎ Годзе, годзе! ВОЙЧЫМ МАЛАДОГА Ўжо пад воласьць… ПРЫСТАЎ Як завецца? КОЛЬКІ ГАЛАСОЎ Сам. ПРЫСТАЎ Пакуль што разьбярэцца, КОЛЬКІ ГАЛАСОЎ Няхай добра суд накажа! ПРЫСТАЎ Дзе бацькі? КОЛЬКІ ГАЛАСОЎ Ў такога зьвера… ПРЫСТАЎ Ё ў мяне для іх папера, СТАРЫ і СТАРАЯ падыходзячы к прыставу
Гэта, барынька, мы будзем. ПРЫСТАЎ Вота-ж тут стаіць вам, людзі: Даў на вашае прашэньне І праезд дзяшовы тожа: Выбіраць зямлю ў Сібіры. СТАРЫ і СТАРАЯ Дзякуй, барынька вам шчыра. ПРЫСТАЎ складаючы торбу
А цяпер, бывайце жывы! КОЛЬКІ ГАЛАСОЎ І вам, барынька, шчасьліва! ПРЫСТАЎ да стражніка, паказваючы на Сама
Забіраць яго з сабою! Стражнікі ўсьцягваюць Сама за рукі з зямлі.
КОЛЬКІ ГАЛАСОЎ насьмешліва гледзячы, як Сам, устаючы, хістаецца
Бач, на ножаньках ня ўстоіць. САМ стогнучы балесна
Ратаваці бег з папару Вядуць яго ўлева, за ім з-заду прыстаў і пагарэльцы. Астаюцца: уся вясельная дружына, войчым, мачыха, старыя, іх нявестка, падростак, вар‘ятка і сьляпая. Садзяцца: на зямлі — малады з маладой, абняўшыся; ля іх непадалёку сват, маршалак, закосьнік, дружкі, музыка, войчым і мачыха; стары — на лаве, зьвесіўшы галаву над сталом. Усе хмурыя, сумныя, некаторыя заплакаўшыся. Гул ад пажару заціх, толькі вецер шалясьціць абтлеўшым лісьцём йрушы.
СТАРАЯ валяючыся на зямлі, як падкошаная, усьлед выводжанаму Саму
Сына роднага забралі! НЯВЕСТКА супакойвае заплаканае дзіцянё
Над дзіцём ня мелі жалю. СЬЛЯПАЯ сама да сябе
Што тут творацца за дзівы! Стогнуць, плачуць і рагочуць, СТАРАЦ вышаў незаметна і стаў ля грушы, як стуль забіралі Сама. Увесь абвешаны пажабрачаму торбамі: стаіць, апёршыся абедзьвюма рукамі на кій. Загаварыў глуха, панура, і тады толькі зьвярнуў на сябе ўвагу.
З грудзей вырві сваё сэрца, — А як высахне, смалою Падпалі тады лучынкай, Як пажар гарэў сягоньня, — Праўды йдзі так з ім шукаці… ДЗЯЎЧЫНКА і ХЛОПЧЫК выбягаючы і чапляючыся за вар‘ятку, каторая ўсё снуе то сюды, то туды з галавешкай у руках і вянком на галаве
Маці, маці! Дзе наш тата, дзе наш тата! ВАР‘ЯТКА Вон, ягнята, вон, шчанята! ПАДРОСТАК сядзіць паводаль на зямлі і пачынае іграць, паглядаючы на музыку
Былі ў бацькі тры сыны… Паволі апускаецца
ЗАСЛОНА |
Абраз IV
[правіць]IV
У ШЫНКОЎНІ
Ноч. Зімой. Шынок ў канцы горада; з левага боку дзьверы; каля сьцен расстаўлена восем столікаў; на сьценах вісіць колькі лубачных малюнкаў; у кутку з левага боку вісіць абраз — перад ім цепліцца лямпа з алівай; па правым баку буфэт і паліцы з бутэлькамі, за буфэтам — шынкар; пасярод карчмы, пад сталяваньнем, зачэплена вялікая лямпа; падлога ўся ў гразі і мокрая. Спачатку нікога няма, апрача шынкара і чатырох дзяўчын для паслу, пасьля пачынаюць зыходзіцца госьці, выгляд маюць усе яны ўбогі, прыбіты, няшчасны. Ад трэцяга абразу прайшло колькі часу.
|
ШЫНКАР Гасьцей, як вымела мятлою, Таргоўля йдзе — аж глянуць люба — А ўсё, ўважаю, вы прычынай; 1-я ДЗЯЎЧЫНА Э! Ваша толькі наракаеш. 2-я ДЗЯЎЧЫНА Забыўся, колькі было ўчора. 3-я ДЗЯЎЧЫНА Яшчэ сягоньня прычакаеш, 4-я ДЗЯЎЧЫНА хмура
Як мухаў рой на мухаморы, Чуваць топат на ганку.
ДЗЯЎЧЫНЫ разам
А вось і госьць! Ці-ж не казалі? Уваходзяць двое.
1-шы Што за мароз пячэ сягоньня! 2-гі Ў казіны рог усіх загоне. Садзяцца ля першага століка з левага боку.
1-шы А ну, дзяўчынкі, ці кабеты, 2-гі А крэпкай так, як мароз гэты; 1-я ДЗЯЎЧЫНА бярэ з буфэту дзьве чаркі, поўквартоўку, на каторую ўскладае на шыйку тры абаранкі і падае гасьцём
Няхай-жа добра вас падсмажа. Уваходзяць двое.
1-шы Што за пракляты сівер смажа, 2-гі Як воўк авечак, бярэ ў лапы. Садзяцца ля другога століка.
1-шы Што-ж! Дайце нам таей сусьветнай, 2-гі Каб аж Люцыпар у праметнай 2-я ДЗЯЎЧЫНА падаючы гарэлку, як 1-я
І ў пекле лепшай не дастаці. Уваходзяць двое.
1-шы Гняце і давіць да зарэзу… 2-гі Не акуе так і жалеза. Садзяцца ля трэцяга століка.
1-шы Няхай-жа, ваша, там удружа, — 2-гі Каб аж трашчэлі сковы сьцюжы 3-я ДЗЯЎЧЫНА падаючы таксама, як 1-я
Ня знаю што — а трашчэць будзе. Уваходзяць двое.
1-шы Прост лёдам кроў сьцялася ў жылах, 2-гі Пячэ, як жаб агнём на вілах. Садзяцца ля чацьвертага століка.
1-шы Падай там нам! А каб хапіла, 2-гі Каб так нутро ўсё растапіла, 4-я ДЗЯЎЧЫНА падаючы, як і 1-я
Хоць пад свой дом з такім падпалам. Уваходзяць двое.
1-шы Абвіўся гадзінай халоднай, 2-гі Як ястраб птушку рве галодны. Садзяцца за пяты столік.
1-шы Гэй, гэй! жывей на стол прынаду — 2-гі А каб мацней была ад яду, — 1-я ДЗЯЎЧЫНА стаўляючы гарэлку
Кагось ці штось, але атруціць. Уваходзяць двое.
1-шы Як пяруном страляе ў сьцены, 2-гі Людзей зьядае, як конь сена. Садзяцца за шосты столік.
1-шы Таей, што льлецца зьменнай хваляй, 2-гі Каб аж нябожчыкі ўставалі, 2-я ДЗЯЎЧЫНА падаючы гарэлку
Хтось запяе, хоць мо‘ ня ўстане. Уваходзіць Сам — адзін.
САМ На небе сонца зьледаваціў, Садзіцца за сёмы столік.
Ня будзьце-ж толькі скупы ў мерцы, — 3-я ДЗЯЎЧЫНА падаючы гарэлку
Крапчэй, як вар сьлязы сірочай, У шынку ўсільваецца гоман; дзяўчаты ўвіваюцца, падаючы гасьцём то гарэлку, то піва.
ПРЫ 1-м СТОЛІКУ 1-шы да 2-га
Пі! Што глядзіш, як-бы нясьмела? 2-гі падымаючы з 1-м чаркі
За згубу лепшай, сьветлай долі, ПРЫ 2-м СТОЛІКУ 1-шы да 2-га
Сам галавы сваёй ня вешай: 2-гі падымаючы чарку
За тыя плецены прылады, — ПРЫ 3-м СТОЛІКУ 1-шы да 2-га
Што гнеш свой карк, як вол у плузе, 2-гі бяручы чарку
За тыя пухавы пасьцелі, ПРЫ 4-м СТОЛІКУ 1-шы да 2-га
Што круціш сумна галавою, 2-гі падымаючы чарку
За тую комінную сажу, ПРЫ 5-м СТОЛІКУ 1-шы да 2-га
Што сеў, як мокрая варона? 2-гі падымаючы чарку
За тыя дзікія напасьці, ПРЫ 6-м СТОЛІКУ 1-шы да 2-га Не закладай рук, як-бы ўсыпаў 2-гі бяручы з першым чарку
За тыя збэшчаныя сілы, Уваходзяць тры дзяўчыны.
1-я Пусьціў на вуліцу уперад. 2-я Людзкое ўсё зьдзёр, апаганіў. 1-я Цяпер сюды прэ, як у нерат. 3-я На славы, долі патаптаньне. Разыходзяцца і прысядаюць к гасьцём.
1-я падсаджваючыся к Саму
Ты што адзін так, небарака, САМ падымаючы з дзяўчынай чарку
За тых, хто родны край зьніштожыў ШЫНКАР перапыняючы Сама А што на сьвеце божым ПРЫ 1-м СТОЛІКУ 1-шы Што-ж? Народ грэецца, як можа: 2-гі З кастры сплясьнеўшай і саломы… ПРЫ 2-м СТОЛІКУ 1-шы Масты старыя йдуць на зломы, 2-гі Не збудаваўшы сабе новых — ПРЫ 3-м СТОЛІКУ 1-шы Ўжо тлеюць вогнішчы у ровах, 2-гі Пачаў падпал разводзіць зьнізу, ПРЫ 4-м СТОЛІКУ 1-шы Стаў класьці ўжо на вокны маты, 2-гі К вокнам прыладжывае латы, ПРЫ 5-м СТОЛІКУ 1-шы А ўсё-ж, і ў горадзе і то ўжо 2-гі І гінуць самі ў ім, як смоўжы, ПРЫ 6-м СТОЛІКУ 1-шы Але ахвота змагаць сьцюжу 2-гі Ахвотай і надзеяй дужы, САМ Замала сівер яшчэ хухаў, МНІШКА увайшла з двара і, адбіўшы паклон у бок абраза, абходзіць столікі
На манастыр і на храм божы… З 1-га СТОЛІКА З-пад храмаў лепш ідзі у людзі З 2-га СТОЛІКА Лепш лён ідзі часаць і прасьці, З 3-га СТОЛІКА Нясла-ж ты помач у няшчасьці З 4-га СТОЛІКА У муры чымся зашывацца, З 5-га СТОЛІКА Ня мур павінен храмам звацца, З 6-га СТОЛІКА Дзяцей ідзі лепш гадаваці, САМ Йдзі сонца ўсходу выглядаці Уваходзіць фокусьнік; мнішка з нічым выходзіць.
ФОКУСЬНІК дастаючы з-пад палы паперыну, зложаную гармонікам. і кланяючыся гасьцям
З вашай ласкі, сызваленьня Каб вас лепш ахвота брала, Паказваючы.
Вось кусочак вам паперы — Ў сабе мае моц такую, — Перш, во хата, як ёсьць, хата, Мужычок сядзіць у хаце А вось хорам, як ёсьць, дворны — Хтось ля ганку стаў бяз шапкі Гэта фабрыка ўжо будзе, — Ў неба з коміна дым валіць. Во — шынкоўня, як і наша, Шынкарочак за буфэтам: Суд — будынак значыць гэты, — Засядаюць у ім судзьдзі — А во! гэты мур цагляны Ў вокнах краты, тоўсты сьцены… Тут сібірскія абшары: Сьцюжа, лес сапуць пакутай, Тутка — могілкі шарамі Толькі крыжу штось ня відна… А вось сельская зноў хата. Мужычок сядзіць у хаце Далей — тое ўсё, як казка… З гурту — нітачка, другая, Абыходзячы гасьцей з шапкай.
Будаваў без інжынэра, КОЛЬКІ ГАЛАСОЎ кідаючы медзякі ў шапку, пасьля чаго фокусьнік выходзіць з шынкоўні.
Што-ж? ня дрэнныя паперы. Па выхадзе фокусьніка Сам пачынае нехаця званіць пальцамі па леры. Усе зьвяртаюць на яго ўвагу.
КОЛЬКІ ГАЛАСОЎ А, лернік! Што там шэпчаш звонам?! САМ кладучы леру на каленях
Канечна, мае голас лера, Грае, монотонна напяваючы.
Ходзіць сьцежкай-пуцявінай Лернік з лерай звонка-струннай, Сонца потам палівае, Вецер сьвітку рве і шчыпле, Сыпле ў вочы, як пасеі, На старонкі на абедзьве — Плечы горб гняце пахіла, Чуць-чуць ходзяць ходам ногі Ёмка ўжо трасуцца рукі: Толькі голас знае дзела — Чуць ідзе, а звоніць з лерай І старой і новай песьняй А калі-ж к нам зьмілаваньне Лад-парадак пазаводзіць, А калі-ж к нам рыцар важны Нас падыме, заахвоціць А калі-ж к нам прыдуць весьці, На пачэсным на пасадзе А калі-ж мы загуляем Закалышымся каронай А калі-ж наклеплем косы Што палеткі сушаць нашы, — А калі-ж пясьняр вялікі І гарой і даліною, А калі ўсё гэта будзе? Ходам ходзіць — ня прыходзіць, Клічам каняй на пагоду Молім, сеем рэчкай сьлёз І нічога, а ўсё толькі Са старонкі левай, беднай Ждуць пасеву горы, долы, Няма-ж месца ад залома Пакрывіла сьцюжа хаты, Пазьмятала, ня спытала, З-пад глухога неба хмары Бор хістаюць векавечны, Ўсё палошчаць і дрыгочуць; Хто прагоніць, хто ўбароне, За гарамі, за даламі Ночка ходзіць, не адходзіць Ад далёкіх, блізкіх ветраў На забранай сенажаці Ані знаку агняцьветаў, Жыватворнаю крыніцай Лернік-Лазар ходзіць, плача, Ня прыходзіць зьмілаваньне Усе мімавольна паўтараюць апошнія дзьве звароткі пад такт песьні Сама. Пачынаецца напяваньне бяз слоў, каторае паволі ўсільваецца ў нейкую жудка сумную прыдаўленую мэлёдыю, становіцца штораз ясьней з чутнымі выразна словамі. Маўчыць толькі шынкар.
…Вырвалі шчасьце, вырвалі вочы, Сьцежкі заслалі цемраю вочы, Тутка мы п‘яны, ах п‘яны Вышэй, ці ніжэй — цемра-пацёмкі: Тут п‘яны мы, як сьляпыя, Зьвязаны рукі, душы ў балоце, Тутка мы п‘ём, не марудзім, Хто лепш ярмом нас здавіць, прыцісьне — Тутка мы п‘яны, ах п‘яны… Уваходзіць малады стражнік; шынкар паказвае яму месца пры 6-м апошнім століку каля самага буфэту. Песьня ізноў пераходзіць ў нямы — бяз слоў — гул. Скора за стражнікам уваходзяць два музыкі — адзін са скрыпкай, другі — з гармонікам; як увайшлі, усе перасталі пець.
КОЛЬКІ ГАСЬЦЕЙ разам Ціха! ўжо прышлі музыкі. Музыкі садзяцца па левай старане ля дзьвярэй і зводзяць скрыпку з гармонікам.
З 1-ГА СТОЛІКА Як добра, што шынкар паклікаў… З 2-га СТОЛІКА Няхай маланкай смык паедзе З 3-га СТОЛІКА Як аплявухі, рэжце звонам; З 4-га СТОЛІКА Скрыпнеце й скрыпкай і гармошкай, З 5-га СТОЛІКА Зьвінеце, йграйце п‘яна-звонка, З 6-га СТОЛІКА Зьвінеце, як ноч гэта звоніць, — САМ Я чуў, шмат лет таму жалейку. Музыкі, глушачы далейшыя словы Сама, пачынаюць іграць „Ой-ра, ой-ра“; некаторыя з гасьцей выкручваюць п‘яна ў тахт ігры за столікамі нагамі. Усе гамоняць і ў нос падпяваюць музыкам.
САМ Як музыкі перарвалі ігру Граюць „Волны Дунаю“; усё ім падцягваюць; пасьля — як падніманыя з месца невядомай сілай — пачынаюць у пары з дзяўчынай круціцца; выгляд кожная пара мае не натуральны — поўдзікі, пануры, рэшта — па адным пры кожным століку — сядзяць і глуха падпяваюць музыкам. Сам так-жа круціцца; стражнік сядзіць. Па колькі мінутах адчыняюцца ў шынку дзьверы і два мужчыны ўцягваюць замёрзшую скасьцянеўшую кабету; усе, не дагледзіўшы гэтага, час нейкі яшчэ круцяцца.
ШЫНКАР так-жа не заўважыўшы спачатку
Што гэта? Што? Сьвяты бог з вамі! 1-шы МУЖЧЫНА Музыка і гульня ціхне
Замерзла тутка пад вакнамі, 2-гі МУЖЧЫНА Мы йшлі сюды шукаць начлегу — ШЫНКАР Нясеце сьнегу! Жывей сьнегу! НЕХТА З ГАСЬЦЕЙ Так, як нябожчыку палонка. Усе абступаюцца каля замёрзшай і ўглядаюцца.
СТРАЖНІК адскакваючы, як-бы спужаўшыся
Моя мамаша… САМ валячыся на калені над замёрзшай
Моя жонка… ЗАСЛОНА |