Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Па межах родных/Па межах родных…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Я люблю ⁂ (Па межах родных…)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Мой край
Іншыя публікацыі гэтага твора: Па межах родных і разорах…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Па межах родных і разорах,
Пад небам зводна-неспагадным,
Спакоем воджаны век здрадным,
Сную, і нейкі са мной шорах.

Са мной, за мною ўсьлед сум-вораг
З глухім нашэптам, няпрынадным:
Як ты ні хочаш быць праглядным, —
Сягоньня ўсё тут — як і ўчора-х!

Усё жыве тым самым богам, —
Таксама шумнае прадвесьне
Усёй ня зводзе з гоняў плесьні…

Араты ўсход нясе адлогам:
Курган чапаючы нарогам,
Ня ўспомніць прадзедавай песьні.

1910 г.