Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Наша вёска/Песьня сіроткі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Праз што плачаш, мужычок?..) Песьня сіроткі
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Былі ў бацькі тры сыны…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня сіроткі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ СІРОТКІ

Трэба мне, сіротцы, доля,
Ой, трэба:
Няма хаткі, няма поля
І хлеба.

На тым сьвеце бацька, маці,
Ў магіле —
Сама я запрацаваці
Ня ў сіле.

Хто-ж адзецца, пракарміцца
Паможа?
Дзе падзецца, прытуліцца,
Мой божа?

Пайду к дрэўцу прытулюся,
Заплачу;
К зоркам думкай памалюся
Бядачай.

Пашлю скаргу, хай нясецца
За мора,
Як мне цяжанька жывецца,
Гавора.

Мо‘ ня льлюць там сьлёз напрасна
Паводкай,
Маюць літасьць над няшчаснай
Сіроткай.

Стогне бор, віхры зрываюць
Плёт з стрэхаў, —
Мае жальбы заміраюць
Бяз рэха…