Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Наша вёска/Былі ў бацькі тры сыны…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьня сіроткі Былі ў бацькі тры сыны…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
З песень безьзямельнага
Іншыя публікацыі гэтага твора: Былі ў бацькі тры сыны…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЫЛІ Ў БАЦЬКІ ТРЫ СЫНЫ…

Былі ў бацькі тры сыны,
Ды ўсе-ж яны Васілі.
Адзін служыць у дварэ,
Поле панскае арэ;

Другі стражнікам з іх стаў,
Куляй, шабляй засьвістаў;
Трэці згінуў у баю
За свабоду і зямлю.

Бацька ў вёсцы сваёй сьпіць
І дуда пры ім ляжыць;
Ён часамі дзьме ў яе,
Песьню нудную пяе:

Ой ты, дудка, ой дуда!
Бяда жыці мне, бяда!
Не вяселіш ты мяне
Ў маёй беднай старане.