Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Байкі і аповесьці/Мікіта і валы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мой пагляд і мэта Мікіта і валы
Байка
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Два мужыкі і глушэц
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мікіта і валы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МІКІТА І ВАЛЫ

Байка

Ці летась ці залетась, тут ці там —
Штось мне ня ў цям,
Ляшыў Мікіта
Жыта,
І, як на злосьць, яму адну
Валы скрывілі баразну.
Вось ён і стаў (хоць добра йшлі ўсё лета)
Ім выгаварываці гэта:
„Я вас — так кажа — як магу
І сьцерагу,
Сам недасплю,
А вас кармлю:
Трасяначкай зімою,
Улетку траўкай лугавою,
Што дня вадзіцы
Даю з крыніцы, —
А вы што мне? — Бязбожна
Крыўляеце барозны,
Хоць і няможна
Ўсё такое“…
Валы пад тое:
— „Мы-б мо‘ і ня крыўлялі,
Каб павадоў, ярма і пуг ня зналі“.