Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Байкі і аповесьці/Асёл і навука

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Два мужыкі і глушэц Асёл і навука
Байка
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Ігнат і п‘яўкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Асёл і навука.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АСЁЛ І НАВУКА

Байка

Аслова невуцтва ня раз
Служыла дурням за паказ; —
Дык вось нарэшце узялі
Асла ў навуку аддалі.
І сталі ўчыць яго чытаць, —
Вучылі нават і пісаць.
Асёл так шчыра ўчыцца ўмеў,
Што кніжкі ўсе, як сена, зьеў
І столькі ў гэтым скарыстаў,
Што горш убоістым ён стаў!..


Людзям ёсьць тут такі прымер
(Ёсьць людзі на быдля манер):
Хоць колькі ня вучы асла,
Аслом ён будзе да канца!..