Асёл і навука
Jump to navigation
Jump to search
Асёл і навука (Байка) Верш Аўтар: Янка Купала |
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/974 |
Аслова невуцтва ня раз
Служыла дурням за паказ; -
Дык вось нарэшце узялі
Асла ў навуку аддалі
І сталі ўчыць яго чытаць, -
Вучылі нават і пісаць.
Асёл так шчыра ўчыцца ўмеў,
Што кніжкі ўсе, як сена, зьеў
І столькі ў гэтым скарыстаў,
Што горш убоістым ён стаў!..
*
Людзям ёсьць тут такі прымер
(Ёсьць людзі на быдля манер):
Хоць колькі ні вучы асла,
Аслом ён будзе да канца!..
(1908)