Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Жалейка/Думкі (з украінскага)/За думаю дума роем вылятае…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Нашто-ж чорныя мне бровы… За думаю дума роем вылятае…
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
1925 год
Арыгінальная назва: Гоголю
Пераклад: Янка Купала
Пара
Іншыя публікацыі гэтага твора: За думаю дума роем вылятае… (Шаўчэнка/Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

За думаю дума роем вылятае,
Тая цісьне сэрца, тая разьдзірае,
А трэцяя ціха-ціхусенька плача,
Аж там на дне сэрца, дзе ніхто ня ўбача.

Каму-ж тут іх пакажу я?
І хто тую мову
Прывітае, угадае
Вялікае слова?

Глухім кожны тут радзіўся,
Кожны з гора тужа:
Ты сьмяешся, а я плачу,
Вялікі мой дружа!

А што прыдзе з таго плачу?
Боль галоўкі, браце…
.............
Што там!.. Будзем лепш сьмяяцца,
Хоць голад у хаце!..