Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Жалейка/Выйду…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Захад сонца Выйду…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Сяўцу
Іншыя публікацыі гэтага твора: Выйду…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЫЙДУ

Выйду я, выйду
З лубкай сваею
І шнур вузенькі
Густа абсею.

Густа расьсею
Збожжам зярністым
Па гэтым полі
Па камяністым.

Мо‘ блісьне доля
Над маёй нівай
І пагадліва,
І урадліва.

Агрэе ў холад,
Скропе ў пагодзе,
Буйна і спорна
Шнур мой уродзе.

Сажну увосень,
Як будзе сьпелы,
Хопіць мне хлеба
На годзік цэлы.