Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Гусьляр/А хто маю долю пойме?

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Як тут весела сьпяваці? А хто маю долю пойме?
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Выйду, выйду…
Іншыя публікацыі гэтага твора: А хто маю долю пойме?

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




А ХТО МАЮ ДОЛЮ ПОЙМЕ?

А хто маю долю пойме?
А хто зразумее?
Хто мне гора сьлёз адойме,
Хто нуду разьвее?

Ці журчаньнем ручаінка,
Ці шумам чарэсьня,
Ці прыгожая дзяўчынка
Удалою песьняй?

Ой, каб шчасьцейка мне даці,
Няма такой сілы!
Дзён вясёлых мне ня знаці
Да самой магілы…