А хто маю долю пойме?

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
А хто маю долю пойме?
Верш
Аўтар: Янка Купала
1906—1910
Крыніца: http://rv-blr.com/literature/2733#1625


А хто маю долю пойме?
      А хто зразумее?
Хто мне гора сьлёз адойме,
      Хто нуду разьвее?

Ці журчаньнем ручаінка,
      Ці шумам чарэсьня,
Ці прыгожая дзяўчынка
      Удалою песьняй?

Ой, каб шчасьцейка мне даці,
      Няма такой сілы!
Дзён вясёлых мне ня знаці
      Да самой магілы…

(1906—1910)