Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Гусьляр/Выйду, выйду…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
А хто маю долю пойме? Выйду, выйду…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
На могілках
Іншыя публікацыі гэтага твора: Выйду, выйду…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЫЙДУ, ВЫЙДУ…

Выйду, выйду я з хацінкі
Ў зялёны садок;
Пайду к грушцы пад галінкі.
Пасяджу кусок.

Шуміць грушка нада мною,
Трасуцца лісткі,
Душа поўна неспакою,
Ў сэрцы жаль такі.

Навяртаюцца на вочы
Сьлёзы, як раса,
Сьветлых думак гнаць ня хоча
Моладасьць-краса.

Лятуць толькі думкі з даля,
Хмурныя, як я.
Гасяць, давяць смуткам, жалем
Прасьветласьць жыцьця.

Пяюць песьні, як з напасьці.
Як восень, зіма,
Што ня жыць мне ў волі, ў шчасьці,
Што долі няма…

Ой, ня рвіце сэрца мне так,
Думкі! Трудна жыць!
Вазьму крыкну грозна гэтак, —
Доля прыбяжыць.

Гэй, бяжы ты, гэй, ляці ты,
Доля, да мяне.
Табой, клічу, пазабыты
На яве і ў сьне.

Праўда думак: голас мрэ мой,
Долі ня чуваць,
Шуміць толькі грушка нема,
Лісточкі дрыжаць.