Зборнік Бершадзкага
← Даль аб беларускай мове | Зборнік Бершадзкага Артыкул Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1924 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1 (7), студзень-сакавік 1924 г., б. 93 |
Рухомыя друкарні на Беларусі і Украіне → |
ЗБОРНІК БЕРШАДЗКАГА. У царскай Расіі практыкавалася, вучоныя працы, вялікай цэннасьці, калі яны былі чым невыгодны расійскаму імпэрьялізму, выдаваць у агранічаным ліку экзэмпляраў, няраз ўсяго ў некалькі экзэмплярах. Да ліку такіх цэнных прац, выданых ў агранічаным ліку экзэмпляраў і не дапушчаных ў прадажу, належыць „Зборник Бершадского“. Прафэсар Петраградзкага унівэрсытэту, Бершадзкі, пасьвяціў некалькі гадоў працы над Мэтрыкай Вял. Кн. Літоўскага, і, выбраўшы цікавейшыя для гісторыі акты, галоўна XV ст. выдаў іх асобнай кнігай. Адзінай прычынай недапушчэньня ў прадажу гэтага зборніка старых дакумантаў, магла быць боязьнь збудзіць, у землях былога В. Кн. Літ. мясцовы сэпэратызм. А дзеля гэтага названы зборнік для нашых гісторыкаў набірае падвойнай вартасьці.
Вядомасьць аб „Зборніку Бершадзкага“ падаў праф. Леонтовіч ў „Журн. Мін. Нар. Просв. 1895 г. чэрвень—ліпень.
Л. А.