Рухомыя друкарні на Беларусі і Украіне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Зборнік Бершадзкага Рухомыя друкарні на Беларусі і Украіне
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1 (7), студзень-сакавік 1924 г., б. 94
Кальвінскія зборы на Беларусі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РУХОМЫЯ ДРУКАРНІ НА БЕЛАРУСІ і УКРАІНЕ. Есьць старасьвецкія друкі, мейсца друкаваньня якіх трудна акрэсьліць. Да выхаду ў сьвет кнігі Тиховского: „Мнимая типографія Почаевського монастыря конца XVI і начала XVII ст.“ (Кіевская Старына 1895, VII-XIII стр. 1 — 35), гэткія друкі былі поўнай загадкай для бібліографаў. Тиховской устанавіў, радам дасьледаў кніг, прыпісываных Пачаеўскай друкарні XVI ст., што кнігі гэны былі друкаваны ў перавозных друкарнях „паходжых“ друкароў. Гэтак кніга вучонага манаха Кірылы Транквільёна Стаўравецкага „Зерцало Богословія (1618 г.) азначана, што выдана яна ў манастырскай, пачаеўскай друкарні, ў гэтым манастыры тады саўсім не было друкарні, але Стаўравецкі меў сваю „паходжую“ друкарню, у якой, будучы у Пачаеве і надрукаваў вышэй названую кнігу (власным коштом і накладом). Тыміж самымі літарамі, той-жа сам Стаўравецкі ў 1619 г друкуе іншую сваю працу ў Рахманаве, на Валыні, а ў 1646 г. ў Чарнігаве. Гэткія „паходжыя“ друкарні пратрывалі да XIX ст., асабліва якія друкавалі з дрэварытаў. У вучыцеля полацкага кадэцкага корпусу І. Іванова, быў цэлы рад аднаго і тагож дрэварыту св. Ефрасініі, памечаны рожнымі гарадамі і рожнай датай XVIII ст.

С. Т.