Даль аб беларускай мове
← Беларускі дрэварыт пачатку XVI ст. | Даль аб беларускай мове Артыкул Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1924 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1 (7), студзень-сакавік 1924 г., б. 93 |
Зборнік Бершадзкага → |
ДАЛЬ АБ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. Вядомы расійскі філалёг, Даль, у сваім слоўніку жывой Вялікарускай мовы у II т. (стр. 39) робіць гэткую увагу аб беларускай мове:
„Беларусы (Крывічы?) якія ахвочы да поўнагалосага а, аднак ня любяць ні а ні я на другім складзе перад націскам, а ставяць и, ы: пярун, пірунок; бярэч, бірагу; ня можэш, ні магу; як хочеш, ик хачу; кызакі, пыганяй, пыд гарэю і інш“.
Як відаць з гэтых прыкладаў Даль да сваіх вывадаў карыстаўся дыялектам вітабска-смаленскім, але аднак яго ўвага мае глыбокія падставы і для другіх дыялектаў, бо, запраўды, беларуская мова ня любіць у другім складзе перад націскам а і я.
Ня менш цікава, што Даль пішучы „Беларусы“ стаўляе ў скобках „(Крывічы)“ пад знакам пытаньня. Гэта паказуе, што ён не гадзіўся з афіціяльным расійскім назовам. „Беларусы“ і дзеля гэтага ставіў побач „(Крывічы?)“. Як ня дзіўна, а чужы чалавек, Даль, абруселы немец, перарос разуменьнем нашай номэнклятуры, некатарых сучаснікаў нашых.
К. І.