Перайсці да зместу

Завіруха (1929)/Нам добра. Цёпла

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дымам і пажарам ⁂ Нам добра. Цёпла
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
На шляху адраджэньня
Іншыя публікацыі гэтага твора: Нам добра. Цёпла. Зямля ў пажары…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Нам добра. Цёпла. Зямля ў пажары.
Дым чорны ўецца аж да нябёс.
Крыжы. Магілы. Вайна. Ахвяры.
Рагочуць людзі. А поўна сьлёз.

Чырвона неба. Зямля чырвона.
Адны баяцца чырвоных хварб.
Другія мкнуцца на клікі звона.
Багатым помста. Бяздольным скарб.

Замоўклі песьні. Шумяць дубровы.
Прыгожы, вольны куток глухі.
Адно чужыя равуць каровы.
Шукаюць пашы іх пастухі.

Патухлі зоркі. Гарыць у дыме
Чырвона сонца, — вітае рань.
Яно засьвеціць. Народ падыме.
Сьмялей да працы. Загіне здань.

1921 г.