Перайсці да зместу

Жалейка (1908)/С прасоння

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Над магилами С прасоння
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Як пайду я, пайду
Іншыя публікацыі гэтага твора: Спрасоньня.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




С прасоньня.

…Не! досиць, досиць! трудна далей
Цярпець, цихие слйозы лиць!
Ничога мне, ой не, не дали,
А ўзяли ўсйо, чым мог бы жыць.
Нявольник, кланяцца век трэба
Людзям; век с потам кроў цячэ,
Нима патоли и ат неба:
То студзе, то спекай пячэ.
Пярун у хатку бье крывую,
Пасевы нишчэ суш и град.
Авечку воўк задраў старую,
Скрыпиць не мазан панарад,
Худзее жонка ў слйозах, працы,
Трасе дзюравым каптаном.
Гэй ты, што песцишся ў палацы,
Мей ж литасць над майм дзицйом!
Я сам…—мне ноги гное лапаць,
Аборы ўелись да крыви.
О кроў! калиж ты кинеш капаць?
О доля, раны зажыви!
Грызецца згрэбная кашуля,
С сермяжкай трудна пагадзиць,
Зимой ат стужы не атуля,
А ў летку го́рача хадзиць.
Аблазяць, спрэўшые ат поту
Пад шапкай дрэннай, валасы,
Нажыў удушшэ и ламоту
Ат тапара, сахи й касы.
На ўгры пабиў мазоль мне руки,
Век целу пыл за акрыццйо.
О, скольки гора, скольки муки
Нясеш, паганае жыццйо!
Нихто й пацех мне не гаворэ
За долю горкую маю,
Нясецца тольки эха з бору,
Як песню скрозь слйозы спяю.
Гэй, растлумач, атродзьдзе ўражэ,
Трутни, зладзеи пчольных прац,
Чаму, дзе труд крывавы ляжэ,
Цвяце загон, стаиць палац?
Чаму я сею, а другие
З сяўбы маей збираюць плйон?
…О, досиць, досиць, сэрцэ ные,
Грымиць пагудки новай звон.
Чакаў и днйом, чакаў и ночай
И ўжо абрыдала чакаць,
Ўстаю, иду, куды йдуць вочы,
За крыўды плату атшукаць.

19 10/IX 06.