Жалейка (1908)/С песняў а битвах

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песня вольнага чалавѣка С песняў а битвах
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Песенька для некатарых маладых людзей
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зь песень а бітвах.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




С песняў а битвах.

Играюць сурмы[1] баявые,
Вихор разносе ихни звон,—
И песни дзиўныя такие
Ад их лятуць да ўсих старон.
А славе цуднай граюць сурмы,
А шчасци люду усяго;
Завуць змагаць няволи штурмы,
Завуць… ой, многа да чаго!…
Но дарма звоняць сурмы гулка!..
Народ абманяны прицих,
Той спиць, той ходзе бяз притулка,
А жаль и роспач у ваўсих.
Мучыцель тольки рад, снуецца,
Як шакал[2] дзики па трупох;—
З ахвяр сваих ваўком смяецца,
З ахвяр, што мруць у ланцугох…
И видзець страшна ў путах силу,
Людзки ўвесь з жалю енк и плач,
Аж хоць кладзися у магилу,
И света гэтага ня бач.
И ходзиш так, як пагарэлы,
И хочэш к Богу скарги слаць,
Азвацца крыкам на свет цэлы;
«Дзе праўды, воли дзе шукаць!»

19 30/III 06.




  1. Трубы
  2. Звер, што сам адваги не мае, и жывицца з уловаў других звярэй.