Перайсці да зместу

Жалейка (1908)/Песенька для некатарых маладых людзей

З пляцоўкі Вікікрыніцы
С песняў а битвах Песенька для некаторых маладых людзей
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Хоць ты, сэрцэ, лопни, трэсни!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песенька для некаторых маладых людзей.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Песенька для некаторых маладых людзей.

Людзей маладых у нас дужа вучоных
Цяпер надта шмат развялося,
Праўд нейких на свеце шукаюць няснйоных,
Над бедным з йих кожны галося,
Да працы да роўнай, да воли широкай
Ахвочы крычаци, ўзываци,
Их шумные песни нясуцца далйока,
Што ўсе людзи родные брацця.
Як дзиўна, як пекна бражджыць усйо гэта!
Шмат праўдаў, но шмат тут и жартаў.
Пакуль песня ихних хоценьняў ня спета,
Прыгледзицца к йим самим варта,
Адзин з вас, паночки, хитрые галоўки
На дохтора выйдзе и будзе
З нешчасных схварэлых цягнуць паўрублйоўки,
Лячыцца ў яго будуць людзи.
Други будзе з вас брахунцом-адвакатам,
Як трэбя судзицца, парадзе,
А больш каб карысци мець, брата йон з братам
За ни бы то праўду павадзе.
А трэци, што больш усих рваўся к свабодзе,
Напэўна йон будзе йнжынерам.
Як ставюць вастроги, планы навыводзе,
Збагацицца гэт’ким манерам.
Чацвйорты из вас, вольнадумцы, у судзе
Разсядзецца членам вяльможным,
Галодных, нявольных судзици йон будзе,
Караци Сыбирам марозным,
Во пяты банкирам, а той зноў суддзйою,
А той там аптэку заложэ,
И кожны сыт будзе, багацце чужою
То крыўдай, то працай размножэ.
Так будзе з вас кожны следами йсци дзедаў,
Незнаючи гора нискольки,
И ўсе вы, и ўсе вы палки дармаедаў
Сабой увяличыце й тольки.
И скажыце гэта вы некали сами,
Як вам спухнуць карки ад сала,
Што песенька песняй, чужымиж трудами
Жыць лйогка, дый чэсць и пахвала.

19 24/VI 06.