Пара (Канапніцкая/Купала)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Пара
Верш
Аўтар: Марыя Канапніцкая
9 ліпеня 1906
Пераклад: Янка Купала
Крыніца: Купала Янка. П’есы, пераклады \ Прадмова А. В. Сабалеўскага; уклад. Л. С. Курбенка — Мінск, Юнацтва, 1992. ст. 297 (http://rv-blr.com/vershu/view/47703)



Раз-другі сохі-крывулі
Зямлю нашу падвярнулі,
А па ўсякай скібе чорнай
Жджэцца севу, жджэцца зёрнаў.
        Гэй, сяўцы, пасьпешны час!
        А чаму ж ня відна вас?
 
Громы ўстрэсьлі зямлі лонам,
Прамкнуў вецер над загонам,
Зьляцеў зь неба дождж на нівы.
А дагэтуль не пашлі вы.
        Гэй, сяўцы, на ваш прыход
        Жджэ зямелька, жджэ народ!
 
Бацькоў косьці, што ў магіле,
Наша поле удабрылі,
Сонца сходзе к нам паволі,
Ўжо за ценяў бляскаў болей,
        Гэй, сяўцы, гарачы час!
        Зямля-маці жджэ на вас!

(9.VII.1906.)