Жалейка (1908)/Панич и Марыся

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ой дана, ой дана! Панич и Марыся
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Весна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Паніч і Марыся.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Панич и Марыся.

Свеце месяц, свеце,
Як дзюрка ў сермязе,
Панич за мужычкай
Безустання лазе.
Дваццаць лет Марыси,
Кроў играе ў целе,
С панским сынам ночки
Каратае, дзеле.
«Марыся, Марыся»!
Гаворыць ей маци:
«Кинь на панича так
Вачыма миргаци!»
Яна як ня чуя
Матчыных маралаў:
Спусци маци з вока,
Дзеўка й загуляла,
Пад лясок, за вйоску
Бы далей ат дому,
Ляциць на спатканне
К паничу ўдалому:
Што з сабой там робяць,
Як час каратаюць?
Гэта хиба тольки
Муж и з жонкай знаюць…
Свеце месяц, свеце,
Як лысина ў пана,
Мусиць быць нарэшце
Песня даспевана.
Ат пакус и ўцехаў
Шаг адзин к пакуце,
Быци бабай дзеўцэ…
Часам чорт наплуце…
…Паничу с паненкай,
З багатай Амэляй
Ужо руки вяжэ
Ксйондз хусткай ў касцеле:
Паничова ж любка,
Марыся ўдалая,
На прылйоты бусла
Слйозна паглядае.
Марыся, Марыся!
Галоўки ня чухай,
Ня слухала маци,
Бабки цяпер слухай.