Перайсці да зместу

Жалейка (1908)/Пажалей мужыка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Я мужык-беларус Пажалей мужыка
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Гониш мяне, паничок
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пашкадуй мужыка!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пажалей мужыка.

Пажалей мужыка-бедака,
Ты, каторы адзеты и сыт
Пажалей,—не атсохне рука,
Бо яму свет да шчасця закрыт.
Як асенняя ноч, як туман,
Цйомны сам, цйомна ў хатцы крывой;
На плечах абарваны лахман,
Ноги скручаны цьвйордай лазой.
Холад, голад и нэндзу цярпиць
Йон за кроў и за працу сваю.
Прыдзе ў хату,—ў парози стаиць,
За сталом яго мейсцэ—с краю.
И ласкавых йон слоўцаў нидзе
Не пачуе, ня кинуць яму;
Не ўспаможа нихто у бядзе,
Не дасьць хлеба и дроў на зиму.
Так ты, брат, пажалей мужыка,
Каб было яму жыць висялей!
Пажалей,—не атсохне рука,
Пажалей ты яго, пажалей!
Пажалей, бо з яго цямнаты
Кожны рад карыстаць заўсяды;
Пажалей ты яго сираты,—
Бо на свет много прыдзе бяды,
Бо за крыўду сваю адамсциць.
Свиням будзе крыви ни пабраць!—
Адамсциць, аж земля задрыжыць,
Аж вихры зашумяць, загудзяць!