Шумиць шумненька барок
Жаласливай песняй,
Люли, люли, мужычокъ!
Спи,—ўставаць заўчэсне![1]
Яшчэ поўнач,—пятухи
Першые ня пели;
Твае кони—валахи
Сенца не паели.
Свишчаць шыпяць, па лугох
Вужы, скорпияки,
А па стайнях, па хлявох
Лазяць ваўкалаки.
Ведзьмы, совы, кажаны,
Круцяцца, лятаюць,
На сваих бацькоў сыны
Залом заламляюць.
Змей панйос чараўником
Грошы ат скупога;
Ваўки выюць пад лясом,
Аж ляциць трывога. Шумиць шумненька барок
Жаласливай песняй—
Люли, люли мужычокъ!
Спи,—ўставаць заўчэсне!
Яшче вакруг цямната
Над светам пануе,—
Яшчэ миласьць-дабрата
Людзей не раўнуе…
|