Перайсці да зместу

Жалейка (1908)/Да мужычка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзяўчынка, галубка мая! Да мужычка
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Люли, люли, мужычок!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Эй, скажы, мужычок!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Да мужычка.

Эй скажы, мужычок,
Дзе ты долю падзеў?—
Ци ўтапиў ў ручайок,
Ци прапиў, ци праеў?
Ци змарозиў ў мароз?
Ци у лапцях стаптаў?
Ци у Вильню завйоз,—
На хлеб дзецям прадаў?
Ци зарэзаў касой?
Ци сахой заараў?
Ци рыдлйоўкай цяжкой
У зямлю закапаў?
Ци на жэрдку у плот
Спилавала пила?
Ци загрыз яе пот?
Ци слеза залила:
Мо’ з дравами прадаў,
Як у места вазиў,
Може пан не дадаў,
Як за працу плациў?
Ци адбиў яе град,
Як жытцо адбиваў?
Ци табе яе Бог,
Як радзиўся, не даў?
Так скажыж, мужычок,
Дзе ты долю падзеў?
Ци ўтапиў ў ручайок,
Ци прапаў, ци праеў?…