Перайсці да зместу

Дняпро ці Няпро?

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Якімі наіўнымі спосабамі польскія прафэсары полёнізуюць Вільню Дняпро ці Няпро?
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1926 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1 (11), студзень-чэрвень 1926 г., б. 113
Аб імяні Ятвягі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дняпро ці Няпро? Народная назова гэтай ракі Няпро (гл. ў зборніках Раманава легенду „Сож і Няпро“, але гэты назоў не зьяўляецца народнай перафразоўкай слова Днепр; імя Няпро замацавана на многіх старасьвецкіх мапах. Гэтак па карце, выланай не немцамі ў пачатку XVII ст. пад агалоўкам „Landtafel des Ongerlands, Polands, Russen, Littaw, Walachei und Bulgarei“ у кнізе Kosmographie, друкаванай у Мюнхене, абазначана Neper fl. Гэтак сама Neper fl. значыцца на карце Regni Poloniarum Magnifique Dukatum Lithvanie, апрацаванай Янам Бабтыстам Гоманам, для польскага караля Аўгуста II. А такжа на карце Тобія Маера выданай у Нюрэнбэрзе ў 1749 годзе і агалоўленай Magni Dukatus Litvanie, абазначана Nepr. fl. I, наагул, Nepr, Neper flus (а ня Dniepr, ці Dnieper) пераважае ў старой пісьменнасьці. І мне здаецца, што далёка лепш было-бы ў нашай адраджэнчай пісьменнасьці вярнуць гэтай рацэ яе старое і народнае імя, г. зн. пісаць усюды і заўсёды ня Днепр, а Няпро.

А. С.