Аб імяні Ятвягі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Дняпро ці Няпро? Аб імяні Ятвягі
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1926 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1 (11), студзень-чэрвень 1926 г., б. 113


Аб імені Ятвягі. У летапісах сустрачаецца напісаньне гэтага імя ня толькі праз літару я, але і праз е—Етвягі. Ведама, што літара j мае тэндэнцію да пераходу ў літару л і наадварот (гл. „Пачатнае ое ў славянскіх мовах“, Я. Станкевіча, „Крывіч“ 10 (2), б. 82); прыклалам цяперашняя мясцовасьць Езёросы, на старых картах называюцца Lezorocze (Лезаросы). Калі мы, згодна такой тэорыі, заменім пачатную j (іоту) літарай я, то атрымаецца ў нас напісаньне гэтага імя—Летвягі, Лятвягі, Літвягі, словам—Літвякі або проста—Літвіны. Пры гэтым варта адзначыць адну вельмі характэрную асобнасьць. Народ званы Ятвягамі, Етвягамі знаюць летапісы кіяўскія і польскія, але ні ў адным з многіх сьпіскаў літоўскіх кронік т летапісцаў мы не сустрачаем назовы Ятвягі. Гэта апошняе сьведчыць, што ў Літоўскай дзяржаве яны ня мелі асобнага імя, што тут нязналі асобнага народу ці племя Ятвягаў. Словам Ятвягі, Етвягі і Літвагі (Літвіны) гэта адно і тое-ж самае імя.

Т. О.