Для дзяцей (Талстой, 1928)/Расказы з фізыкі/Розная зьвязка частак
Выгляд
← Вільгаць | Розная зьвязка частак Апавяданьне Аўтар: Леў Талстой 1928 год Арыгінальная назва: Разная связь частиц (1872) Пераклад: Макар Краўцоў |
Крышталы → |
РОЗНАЯ ЗЬВЯЗКА ЧАСТАК
Чаму падушкі пад вазы вырэзваюць і калодкі да колаў точаць ня з дуба, а з бярозы?
Падушкі і калодкі патрэбны моцныя, а дуб не даражэйшы за бярозу.
Таму, што дуб колецца ўдоўж, а бяроза не расколецца, а ўся змачаліцца.
Таму, што дуб хоць шчыльней зьвязаны, як бяроза, але зьвязаны так, што расходзіцца ўдоўж, а бяроза не расходзіцца.
Чаму колы і палазы гнуць з дуба і берасту, а ня гнуць з бярозы і ліпы?
Таму, што дуб і бераст, калі іх распараць у лазьні, гнуцца і ламаюцца, а бяроза і ліпа на ўсе бакі паддаецца.
Усё таму-ж, што часткі дзерава ў дубе і ў бярозе іначай зьвязаныя.