Для дзяцей (Талстой, 1928)/Расказы з фізыкі/Вільгаць
← Магніт | Вільгаць Апавяданьне Аўтар: Леў Талстой 1928 год Арыгінальная назва: Сырость Пераклад: Макар Краўцоў |
Розная зьвязка частак → |
ВІЛЬГАЦЬ
І
Чаму павук іншы раз робіць густое павуценьне і сядзіць у самай сярэдзіне гнязда, а іншы раз выходзіць з гнязда і выводзіць новае павуценьне? Павук робіць павуценьне па пагодзе, якая ёсьць і якая будзе. Гзедзячы на павуценьне, можна даведацца, якая будзе пагода. Калі павук сядзіць, забіўшыся ў сярэдзіне павуценьня, і ня выходзіць, — гэта на дождж. Калі ён выходзіць з гнязда і робіць новае павуценьне, дык гэта на пагоду.
Як можа павук ведаць наперад, якая будзе пагода?
Пачуцьці ў павука гэтак тонкія, што калі ў паветры толькі пачне зьбірацца вільгаць, мы гэтай вільгаці ня чуем і для нас пагода яшчэ ясная, — для павука ўжо йдзе дождж.
Якраз гэтак сама, як і чалавек распранены зараз пачуе вільгаць, а апранены не заўважыць яе, гэтак і для павука ідзе дождж, калі для нас ён толькі зьбіраецца.
ІI
Чаму зімою дзьверы набрыньваюць і не зачыняюцца, а летам ссыхаюцца і прычыняюцца?
Таму, што ўвосень і ўзімку дзерава напоіцца вадою, як губка, і яго разапрэ, а ўлетку вада выйдзе параю, і яно скурчыцца.
Чаму слабое дзерава — асіна — больш брысьняе, а дуб — менш?
Таму што ў моцным дзераве — дубе — пустога месца менш, і вадзе няма куды набрацца, а ў слабым дзераве — асіне — пустога месца больш, і вадзе ёсьць куды набрацца. У гнілым дзераве яшчэ больш пустога месца, і таму гнілое дзерава больш за ўсё набрыньвае і больш сядае.
Калоды для пчол робяць з самага слабога і гнілога дзерава: самыя лепшыя вульлі бываюць з гнілое лазіны. Чаму гэта? — таму, што праз гнілую калоду праходзіць паветра і для пчол у гэткай калодзе паветра лягчэйшае.
Чаму дошкі крывяцца?
Таму што няроўна сохнуць. Калі прыставіць гнілую дошку адным бокам да печы, дык вада, выйдзе, і дзерава сьціснецца з гэтага боку і пацягне за сабою другі бок; 2 сырому боку сьціснуцца нельга, таму што ў ім вада, — і ўся дошка пагнецца.
Дзеля таго, каб ня крывіліся падлогі, іх рэжуць з сухіх дошчак на кавалакі і кавалкі гэтыя выварваюць у кіпні. Калі з іх вада ўся выкіпіць, іх клеяць, і яны ўжо ня крывяцца (паркет).