Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Сабака і воўк

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Алень Сабака і воўк
Байка
Аўтар: Эзоп
1928 год
Арыгінальная назва: Собака и волк
Пераклад: Макар Краўцоў
Камар і леў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




САБАКА і ВОЎК.

Сабака заснуў за падворкам. Галодны Воўк набег і хацеў яго зьесьці. Сабака і кажа: „Воўча! пачакай мяне есьці, — цяпер я касьцісты, худы. А вось дай тэрмін, гаспадары будуць вясельле гуляць, тады мне яды будзе, колькі хочаш, я пасыцею — лепш тады мяне зьесьці“. Воўк паверыў і пайшоў. Вось прыходзіць ён другім разам і бачыць — Сабака ляжыць на страсе. Воўк і кажа: „што-ж, было вясельле?“ А Сабака кажа: „вось што, воўча: калі другі раз застанеш мяне соннага перад падворкам, дык не чакай больш вясельля”.