Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Камар і леў
Выгляд
← Сабака і воўк | Камар і леў Байка Аўтар: Эзоп 1928 год Арыгінальная назва: Комар и лев Пераклад: Макар Краўцоў |
Конь і гаспадары → |
КАМАР і ЛЕЎ.
Камар прыляцеў да Льва і кажа: „ты думаеш, што ў табе сілы больш, як у мяне? Як бы ня так! Якая ў табе сіла? Што дзярэш ногцямі ды грызеш зубамі? — гэта і бабы гэтак вось з мужыкамі б‘юцца. Я дужэйшы за цябе: хочаш, дык выходзь на вайну!” І Камар затрубіў дый пачаў кусаць Льва за голыя шчокі і за нос. Леў пачаў біць сябе па твары лапамі і драць капцюрамі; разьдзёр сабе да крыві ўвесь твар і зусім змогся.
Камар затрубіў з радасьці і паляцеў. Пасьля заблутаўся ў павуценьне да павука, і пачаў павук яго смактаць. Камар і кажа: „дужага зьвяра, Льва, сходаў, а вось ад паскуднага павука гіну“.