Перайсці да зместу

Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Алень

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзікі і свойскі асёл Алень
Байка
Аўтар: Эзоп
1928 год
Арыгінальная назва: Олень
Пераклад: Макар Краўцоў
Сабака і воўк
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АЛЕНЬ.

Алень падыйшоў да рэчкі напіцца, убачыў сябе ў вадзе і пачаў цешыцца з сваіх рагоў, што яны вялікія і галінястыя, а на ногі паглядзеў і кажа: „толькі ногі мае благія і тонкія“. Раптам вылеці леў і кінся на Аленя. Алень пусьціўся бегчы па чыстым полі. Ён уцякаў, а як прыйшоў лес, заблутаўся рагамі за сукі, і леў схапіў яго. Як прышлося гінуць Аленю, дык ён і кажа: „вось-жа дурны я! Аб кім думаў, што благія і тонкія, тыя ратавалі, а з каго цешыўся, ад тых загінуў.“